Дзярждэп шакаваны
У ЗША пачынаецца рэарганізацыя дзярждэпартамента, ініцыяваная прэзідэнцкай адміністрацыяй. Такая перспектыва выклікае ў некаторых назіральнікаў моцныя нараканні, аднак ёсць і каментатары, якія лічаць, што ўсё гэта добрая прыкмета.
У адным з матэрыялаў Wall Street Journal пісаў пра тое, што ў дзярждэпартаменце ЗША было праведзена апытанне, якое выявіла, што сярод супрацоўнікаў мае месца трывога, няўпэўненасць у будучыні і незадаволенасць адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа ў цэлым і дзяржсакратаром ЗША Рэксам Тылерсанам у прыватнасці. Справа ў тым, што ў дзярждэпартаменце плануецца сур'ёзная рэарганізацыя. Рэарганізацыя матывуецца неабходнасцю павысіць эфектыўнасць у працы ведамства і пераразмеркаваць бюджэтныя сродкі.
На момант правядзення апытання і стварэння на яго аснове справаздачы ў дзярждэпартаменце застаецца яшчэ мноства пустуючых высокіх пастоў, якія прэзідэнцкая адміністрацыя павінна будзе запоўніць. Гэтыя пустоты, па водгуках некаторых супрацоўнікаў, перашкаджаюць каардынаваць знешнепалітычную стратэгію ЗША, што асабліва важна ў адносінах з Расеяй і Паўночнай Карэяй.
WSJ агаворвае, што крытычныя водгукі рэспандэнтаў сведчаць аб тым, што кіраўніку міністэрства важна ведаць сапраўднае меркаванне яго супрацоўнікаў, каб улічваць яго пры правядзенні рэарганізацыі. Акрамя сумненняў у тым, што прэзідэнцкая адміністрацыя мае паслядоўнае ўяўленне аб знешнепалітычных прыярытэтах, супрацоўнікі таксама выказвалі незадаволенасць сістэмай кіравання, састарэлымі тэхналогіямі і структурамі, а таксама моцным бюракратызмам, які перашкаджае працы.
У іншым матэрыяле, апублікаваным крыху раней, WSJ нагадвае пра тое, што адным з лозунгаў Трампа, пад якімі ён прыйшоў да ўлады, было абяцанне «асушыць балота» вашынгтонскага істэблішменту. Гаворка ішла пра тое, што амерыканская эліта стала замкнёнай і непранікальнай, што дрэнна адбівалася на яе сувязі з грамадствам. Трамп абяцаў і многае іншае — у прыватнасці, замяніць сістэму даступнага медыцынскага страхавання, уведзеную яго папярэднікам Баракам Абамам, на больш дарэчную. Аднак па многіх напрамках паўсталі цяжкасці.
Тым не менш, у сферы разбурэння незмяняльнай бюракратыі Трамп, на думку аўтара, ужо робіць відавочныя поспехі. Адзін з яркіх прыкладаў — перспектыва рэарганізацыі дзярждэпартамэнту. Гэтае ведамства ўяўляе сабой адну з ключавых кропак канцэнтрацыі вашынгтонскай бюракратыі. Гэта тлумачыцца тым, што знешнепалітычнае міністэрства валодае найважнейшым стратэгічным значэннем. У якасці такога яно гадамі атрымлівала шчодрае фінансаванне і пры гэтым практычна нікім не кантралявалася.
Уласна, перамены ўжо пачаліся — многія супрацоўнікі дзярждэпартамента, якія здаваліся нязменнымі, былі адпраўленыя ў адстаўку. Нядзіўна, што такія новаўвядзенні многія ўспрымаюць з абурэннем і трывогай. Аўтар прыводзіць двухсэнсоўную рэпліку аднаго з супрацоўнікаў, назначаных пры Абаме, які выказвае незадаволенасць новым кіраўніцтвам. Паводле яго слоў, у дэпартаменце адбываюцца жудасныя рэчы, зусім не падобныя на тое, чаго чакалі ад Тылерсана.
Калі Тылерсана толькі прызначылі дзяржсакратаром, сказаў гэты супрацоўнік, усе ўзрадаваліся, бо спадзяваліся, што цяпер нарэшце ў дзярждэпартаменце ўсталюецца парадак, у адрозненне ад таго, што было раней. Іншымі словамі, гэты супрацоўнік, хоць і выказвае незадаволенасць, пацвярджае, што кіраванне міністэрствам было вельмі неэфектыўным.
Паводле polit.ru