Эканоміка і рэвалюцыя
Роўна год таму ў Сірыі пачаліся пратэсты супраць рэжыму Асада. Якім чынам паўстанне паўплывала на стан сірыйскай эканомікі?
Адразу расчаруем песімістаў. За год паўстання сірыйская эканоміка не абвалілася.
Увогуле, калі пачалося паўстанне, здавалася, што менавіта эканоміка — галоўны чыннік масавай незадаволенасці. Першапачатковым плацдармам пратэстаў быў не Хомс, а Дараат — цэнтр
адсталага сельскагаспадарчага краю і бедныя прыгарады буйных гарадоў. Таму спачатку ўрад вырашыў, што ведае, як можна хутка лакалізаваць рух.
Роўна год таму ў Сірыі пачаліся пратэсты супраць рэжыму Асада. Якім чынам паўстанне паўплывала на стан сірыйскай эканомікі?
Адразу расчаруем песімістаў. За год паўстання сірыйская эканоміка не абвалілася.
Увогуле, калі пачалося паўстанне, здавалася, што менавіта эканоміка — галоўны чыннік масавай незадаволенасці. Першапачатковым плацдармам пратэстаў быў не Хомс, а Дараат — цэнтр
адсталага сельскагаспадарчага краю і бедныя прыгарады буйных гарадоў. Таму спачатку ўрад вырашыў, што ведае, як можна хутка лакалізаваць рух.
Праз некалькі дзён пасля пачатку пратэстаў урад абвясціў пра значнае павелічэнне заробкаў бюджэтнікам (дзяржаўны сектар уключае прыкладна 30 працэнтаў працоўных сілы) і выдачу дзяржаўных субсідый для
вытворцаў паліва, што прывяло да скарачэння коштаў на бензакалонках на 25 працэнтаў. Былі павялічаныя закупачныя кошты на прадукцыю фермераў. Студэнты атрымалі магчымасць больш лёгка браць банкаўскія
пазыкі на вучобу. Было абвешчана пра стварэнне фонду сацыяльнага жылля ў Дамаску і Алепа — самых буйных гарадах краіны.
Аднак гэтыя меры мала паўплывалі на дынаміку пратэстаў. Больш таго, пратэстоўцы вырашылі, што ім намагаюцца даць хабар. Было відавочна, што эканамічных крокаў недастаткова. Патрэбны былі палітычныя
рэформы.
Затое пералічаныя меры ясна прадэманстравалі прыроду ўраду. Яго эканамічныя рашэнні былі заснаваныя на палітычнай павестцы дня і на спалоханай рэакцыі замест рацыянальнага аналізу эканамічнай
сітуацыі. Гэта выклікала глыбокі недавер да Асада сярод дзелавых колаў і парушыла ўсе доўгатэрміновыя эканамічныя планы ўраду. Нагадаем, што ў 2005 годзе была прынятая стратэгія эканамічнай
лібералізацыі сірыйскай эканомікі. Сэнс новай канцэпцыі, якая атрымала назву «Сацыяльная рынкавая мадэль», палягаў у тым, каб даць больш свабоды прыватнаму сектару. Так, сацыяльныя
расходы бюджэту мусілі скараціцца, адпаведна плану, на 25 працэнтаў. Аднак у віхуры рэвалюцыі пра тыя рэформы канчаткова забылі.
Таму няма нічога дзіўнага ў тым, што пасля пачатку пратэстаў інвестары пачалі сыходзіць з сірыйскага рынку. Напрыканцы ліпеня Інвестыцыйнае агенцтва паведаміла аб 43-працэнтным зніжэнні за апошні год
колькасці выдадзеных ліцэнзій на гаспадарчую дзейнасць. Ёсць і іншыя індыкатары. Так, актывы прыватных банкаў у Сірыі скараціліся за першыя 6 месяцаў 2011 года на 15 працэнтаў. Таваразварот у двух
галоўных партах краіны за 9 месяцаў мінулага года ўпаў на 10 працэнтаў.
Праўда, нельга казаць пра тое, што рэжым цалкам пазбавіўся падтрымкі бізнэсу. Пра гэта сведчыць адсутнасць руху пратэстаў у Дамаску і Алепа — фінансавых цэнтрах краіны. Улады тлумачаць гэта
тым, што клас прадпрымальнікаў на іх баку. Аднак сітуацыя на месцах больш складаная. Так, у ліпені гандлёва-прамысловая палата Усходняй Сірыі фармальна асудзіла паводзіны паліцыі і арміі.
Паведамляецца, што на месцах малы бізнэс актыўна фінансуе акцыі грамадзянскай непакоры.
Прыкладна з восені мінулага года супраць краіны пачалі дзейнічаць эканамічныя санкцыі, супраць увядзення якіх выступаў не толькі ўрад, аднак і частка мясцовай апазіцыі. На думку крытыкаў, увядзенне
санкцый давядзе эканоміку, якая і так з-за папулісцкіх манеўраў ураду дыхае на ладан, да поўнага краху. Яны таксама звяртаюць увагу на тое, што скарачэнне экспарту нафты і выкліканы гэтым бюджэтны
дэфіцыт могуць у перспектыве падарваць працу сацыяльных службаў.
Мае сэнс таксама згадаць пра тое, што на сродкі сірыйскага бюджэту ў краіне існуе вялікая (прыкладна некалькі дзясяткаў тысяч чалавек) калонія ўцекачоў з Іраку. Яны патэнцыйна здольныя стаць крыніцай
сацыяльнай дэстабілізацыі.
Не верылі і не вераць крытыкі санкцый і ў тое, што яны ўсур’ёз абмяжуюць дзейнасць праўладнага бізнэсу, рахункі якога ў Еўропе зараз замарожаныя. Чамусьці ўсе ўпэўненыя, што буйныя сірыйскія
прадпрымальнікі трымаюць рахункі ў еўрапейскіх банках праз пасярэднікаў.
Санкцыі, аднак, былі ўведзеныя ў тым ліку з боку стратэгічна важных для Сірыі эканамічных партнёраў — краін Арабскай лігі, Турцыі, Еўрасаюза і ЗША.
Санкцыі пачалі дзейнічаць прыкладна з восені мінулага года, і казаць пра іх эфект пакуль рана. Можна дакладна казаць толькі пра тое, што моцна пацярпеў экспарт нафты, за кошт чаго галоўным чынам
фармаваўся бюджэт. Міністэрства нафты абвясціла ў снежні пра тое, што здабыча нафты паменшылася ад 387 000 барэляў у дзень да 270 000 барэляў. Гэта азначае скарачэнне экспарту на 30 працэнтаў. Зараз
няма ніякай яснай перспектывы, за кошт якіх рынкаў і як урад збірае аднавіць былыя экспартныя паказчыкі.
Скарачэнне экспарту выклікала пагрозу дэфіцыту замежнай валюты і інфляцыі. Акрамя таго, на курс сірыйскага фунта негатыўна паўплывала падзенне турыстычнага рынку і ўцёкі іншаземных інвестараў. Важна
таксама нагадаць, што нягледзячы на сур’ёзнае абмежаванне валютнага рынку з боку дзяржавы, большасць гандлёвых кантрактаў у Сірыі афармляецца ў доларах або еўра.
Аднак у выніку дзяржава не дапусціла абвалу. У мінулым годзе інфляцыя фунта склала каля 25 працэнтаў у адносінах да долару. Сірыйскі фунт захаваў адносную пакупніцкую здольнасць у замежжы. Рознічныя
тавары хаця і падаражалі, аднак не катастрафічна. Дэфіцыту асноўных прадуктаў і тавараў не назіраецца.
Моц сірыйскага фунта цяжка зразумець, паколькі ніякіх буйных інвестыцый на біржу цэнтральны банк Сірыі не рабіў. Магчыма, сакрэт фінансавага цуда ў тым, што сірыйскі Мінфін мае беспрацэнтную
крэдытную лінію ў цэнтрабанках Ірану і Іраку, якія адкрыта падтрымліваюць рэжым у Дамаску. Наяўнасць знешніх філантропаў, здавалася, робіць рэжым санкцый абсалютна не эфектыўным.
Аднак падтрымліваць эканоміку доўгі час наўрад ці магчыма. Так, курс фунта за студзень 2012 года страціў 15 працэнтаў. Адначасова сталі прыходзіць навіны пра пагаршэнне паўсядзённай сітуацыі.
Нармальнай практыкай стала скарачэнне падачы электраэнергіі. У шматлікіх раёнах яе даюць толькі тры гадзіны на дзень. Таксама часта назіраюцца перабоі з газам. Колькасць бензіну па фіксаваных
дзяржавай коштах абмежаваная. Таму існуе чорны рынак, дзе той жа мазут каштуе ўдвая больш. Праўда, развал інфраструктуры шмат у чым звязаны не з санкцыямі, а з вайсковымі дзеяннямі, у тым ліку
акцыямі праўладных войскаў.