ЕС. Узгадаць жанчын-рэвалюцыянерак
Варта перагледзець ролю жанчын у еўрапейскіх рэвалюцыях.
Еўрапейская грамадскасць узгадала 100-ю гадавіну забойства Розы Люксембург і Карла Лібкнехта. Сто год таму, у студзені 1919-га, яны былі забітыя падчас спробы камуністычнага паўстання ў Германіі.
Праўда, гэта не перашкодзіла той жа Розе Люксембург з часам стаць галоўнай жанчынай-рэвалюцыянеркай ХХ стагоддзя.
У сувязі з юбілеем прэса заклікала, у тым ліку, перагледзець ролю жанчын у еўрапейскіх рэвалюцыях. Найбольшы рэзананс агучаная ідэя выклікала ў Францыі. «Жанчыны прысутнічалі ва ўсіх рэвалюцыях. Няма рэвалюцыі без жанчын, хаця кожны раз мужчыны бяруць уладу. Калі мы вывучым рэвалюцыйны працэс знізу, мы ўбачым, што жанчыны займаюць там ключавоеае месца», — піша адно з мясцовых выданняў.
Рыхтуюцца і канкрэтныя крокі. Згадалі жаночы марш на Версаль у кастрычніку 1789 года, які стаў выракам краху манархіі і абвяшчэння рэспублікі. Прозвішчы жанчын, якія арганізавалі той марш, дасюль былі вядомыя толькі гісторыкам-спецыялістам. Цяпер прапануецца аддаць рэвалюцыянеркам належнае.
Дарэчы, на карысць тэорыі пра вялікую ролю жанчын у рэвалюцыях ускосна працуюць і актуальныя падзеі. У руху «жоўтых камізэлек» сярод лідараў вельмі шмат жанчын.
Паводле французскай прэсы