Францыя. Мітэран — жандар Афрыкі?
Дзіўным чынам адрэагавала афрыканская грамадскасць на 30-ю гадавіну прыходу да ўлады Франсуа Мітэрана ў маі 1981 года. У той час, як большасць французаў з настальгіяй узгадваюць часы дзядзькі Франсуа (мянушка Мітэрана), у афрыканцаў, наадварот, цалкам супрацьлеглыя пачуцці. Эра Мітэрана была часам безумоўнай падтрымкі Парыжам самых заўзятых аўтарытарных рэжымаў у былых афрыканскіх калоніях Францыі. Дэвізам палітыкі Мітэрана, па яго ж словах, сталі словы Шарля дэ Голя: «У Францыі няма сяброў, а ёсць выключна інтарэсы».
Дзіўным чынам адрэагавала афрыканская грамадскасць на 30-ю гадавіну прыходу да ўлады Франсуа Мітэрана ў маі 1981 года. У той час, як большасць французаў з настальгіяй узгадваюць часы дзядзькі
Франсуа (мянушка Мітэрана), у афрыканцаў, наадварот, цалкам супрацьлеглыя пачуцці. Эра Мітэрана была часам безумоўнай падтрымкі Парыжам самых заўзятых аўтарытарных рэжымаў у былых афрыканскіх
калоніях Францыі. Дэвізам палітыкі Мітэрана, па яго ж словах, сталі словы Шарля дэ Голя: «У Францыі няма сяброў, а ёсць выключна інтарэсы». З дапамогай былой метраполіі замацавалі
сваю ўладу дыктатары ў Габоне, Конга, Заіры. Наадварот, спробы дэмакратычных рэвалюцыяй (як у Буркіна-Фасо) былі падаўленыя з дапамогай французаў. Толькі ў 1990 годзе Мітэран пагадзіўся на
дэмакратызацыю Афрыкі, і тое выключна з-за таго, што дэмакратычныя свабоды былі пашыраныя ў Паўднёвай Афрыцы і афрыканскіх краінах — былых саюзніках СССР. Аднак пасля таго, што нарабілі
французы ва Угандзе, было позна. Наўрад ці калі-небудзь афрыканцы выбачаць французам і Мітэрану генацыд народу тутсі. Знішчаць гэты этнас улады Руанды пачалі з санкцыі Парыжу. Нагадаем, што ў выніку
масавых забойстваў было знішчана 800 тысяч чалавек.
Па матэрыялах французскай прэсы