Францыя. Што рабіць з пісьменнікам-антысемітам?
У Францыі скандал вакол фігуры Луі-Фердынанда Селіна. Селін — вядомы літаратар першай паловы ХХ стагоддзя, аўтар славутага рамана «Падарожжа на край ночы». Калі пачалася вайна, Селін падтрымаў рэжым Вішы, пісаў антысеміцкія памфлеты, за што пазней трапіў у турму. Памёр Луі-Фердынанд у 1961 годзе. Праз нейкі час цікавасць да яго творчасці зноў вырасла. Таму няма нічога дзіўнага, што ў Мінкультуры вырашылі адсвяткаваць 50-ю гадавіну смерці пісьменніка. Дату ягонай смерці — 1 ліпеня — унеслі ў каляндар культурных дат.
У Францыі скандал вакол фігуры Луі-Фердынанда Селіна. Селін — вядомы літаратар першай паловы ХХ стагоддзя, аўтар славутага рамана «Падарожжа на край ночы». Калі пачалася
вайна, Селін падтрымаў рэжым Вішы, пісаў антысеміцкія памфлеты, за што пазней трапіў у турму. Памёр Луі-Фердынанд у 1961 годзе. Праз нейкі час цікавасць да яго творчасці зноў вырасла. Таму няма
нічога дзіўнага, што ў Мінкультуры вырашылі адсвяткаваць 50-ю гадавіну смерці пісьменніка. Дату ягонай смерці — 1 ліпеня — унеслі ў каляндар культурных дат. Аднак тут на сцэну
выйшла Асацыяцыя нашчадкаў дэпартаваных яўрэяў і запатрабавала выключыць дату са спісу. Матыў просты: Селін пісаў антысеміцкія пасквілі, робячы свой унёсак у Халакост. У выніку імя Селіна вырашылі з
календара ўсё ж выкрасліць. Праўда, гэта не значыць, што гадавіна смерці пісьменніка застанецца нікім не заўважанай. Селін — другі пасля Марсэля Пруста самы папулярны французскі пісьменнік у
свеце, і, думаюцца, яго прыхільнікі 1 ліпеня арганізуюць якую-небудзь імпрэзу.
Па матэрыялах «El Pais» (Іспанія)