Французская Катынь
Францыя і Алжыр пасварыліся з-за фільму, які прапануе глядзець на 8 мая 1945 года вачыма алжырцаў.
Май 1945 года. Германія вось-вось падзе пад ударам саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Атмасфера доўгачаканай перамогі і спадзяванне на будучыя пазітыўныя змены пануе не толькі сярод еўрапейцаў,
аднак і жыхароў французскай калоніі Алжыр. Тубыльцы, якія падчас вайны змагаліся за вольную Францыю, мараць, што метраполія ў адказ на лаяльнасць пашырыць іхнія правы.
Францыя і Алжыр пасварыліся з-за фільму, які прапануе глядзець на 8 мая 1945 года вачыма алжырцаў.
Май 1945 года. Германія вось-вось падзе пад ударам саюзнікаў антыгітлераўскай кааліцыі. Атмасфера доўгачаканай перамогі і спадзяванне на будучыя пазітыўныя змены пануе не толькі сярод еўрапейцаў,
аднак і жыхароў французскай калоніі Алжыр. Тубыльцы, якія падчас вайны змагаліся за вольную Францыю, мараць, што метраполія ў адказ на лаяльнасць пашырыць іхнія правы.
Як толькі 8 мая з Берліну прыходзіць навіна пра капітуляцыю нацыстаў, тысячы людзей выходзяць на вуліцы. У горадзе Сеціф у натоўпе дэманстрантаў малады патрыёт нясе забаронены ў калоніі нацыянальны
алжырскі сцяг. Падчас спробы забраць сцяг паліцэйскі забівае юнака. Гэта становіцца знакам для пачатку беспарадкаў і пагромаў кварталаў белых каланістаў. Хваляванні ахопліваюць цэлы рэгіён. Падаўляць
бунт даводзіцца арміі, прычым далёка не гуманнымі сродкамі. Вынік — сто забітых каланістаў і каля 20 тысяч арабаў.
Алжырскае 8 мая ў Францыі доўгі час было такім жа табу, як тэма Катыні ў Расіі. У 1945 годзе амаль ніхто з еўрапейцаў не пратэставаў супраць учынкаў французскай арміі ў Алжыры. Прызначаная генералам
дэ Голем камісія знайшла дзеянні паліцыі і войска цалкам адпаведнымі сітуацыі. Варта дадаць, што для шматлікіх алжырскіх нацыяналістаў падзеі ў Сеціфе сталі галоўным фактарам, каб адмовіцца ад
рэфармісцкіх ілюзій і пайсці ў партызанку.
Францыя пачала прызнаваць адказнасць за падзеі толькі ў 2005 годзе. Пасол Францыі зрабіў спецыяльную заяву на гэты конт. Рашыд Бушарэб — французскі рэжысёр алжырскага паходжання —
вырашыў таксама закрануць забароненую тэму. Галоўным героям яго карціны «Па-за законам» даводзіцца ў маладосці прайсці праз трагедыю ў Сеціфе.
Фільм упершыню планавалася паказаць падчас апошняга фестывалю ў Канах у рамках французскага блоку. Фестываль, як вядома, адбыўся ў маі. Аднак задоўга да таго, як сусветныя зоркі прайшліся па чырвонай
дарожцы, у Францыі пачаўся скандал.
10 красавіка Ліанэль Лука — дэпутат ад партыі Сарказі «Саюз за народны рух» (UMP) — у гарадскім савеце Ніцы запатрабаваў забароны дэманстрацыі карціны ў Канах. Сам
фільм дэпутат не глядзеў. Аднак, прачытаўшы сінопсіс, палічыў карціну замахам на праўду аб вайне. Па ягоных словах, трактоўка падзей у Сеціфе не адпавядае гістарычным фактам. Перад тым, як выпусціць
стужку на экран, Бушарэб павінен атрымаць дазвол спецыяльнай камісіі гісторыкаў.
Дэпутат пры гэтым спасылаўся на скандальнае інтэрв’ю рэжысёра адной алжырскай газеце, дзе ён казаў пра тое, што сваім фільмам «хацеў бы паказаць праўду, якую доўга хавалі ў
шафе». «Як можа нехта казаць, што толькі ён ведае праўду?!» — абурыўся Лука.
Ініцыятыву Лукі імкліва падтрымалі шэраг дэпутат французскага парламенту ад партыі галістаў. У хуткім часе Міністэрства культуры Францыі вырашыла прыбраць фільм са спісу стужак, якія павінны былі
ісці ў рамках Канскага фестывалю. Таксама фільм вырашылі не пускаць у пракат.
Гэта выклікала адмоўную рэакцыю з боку левай апазіцыі. На думку палітыкаў гэтага лагера, істэрыка вакол фільму — палітычная правакацыя ўладнай партыі, якой хацелася б пагуляць на расавых
забабонах. «Як можна казаць пра тое, што фільм не адпавядае гістарычнай праўдзе пра Сеціф, — піша прэса, — калі сцэна пагромаў у Сеціфе, займае ў фільме ўсяго 6
хвілін?» Некаторыя левыя нават патрабавалі, каб дзяржава ўвогуле адмовілася ад манаполіі на гістарычную праўду.
Алею ў полымя падліў афіцыйны Алжыр, які нядаўна пасварыўся з Парыжам па шэрагу пытанняў. Іх міністэрства культуры ўключыла твор Бушарэба ў алжырскі спіс фільмаў для паказу ў Канах. Такі крок
выклікаў крытыку з боку ўнутранай апазіцыі. Дысідэнты таксама патрабуюць ад Францыі прызнаць адказнасць за масавыя забойствы ў маі 1945-га. Аднак пры гэтым не хочуць, каб тэмай скарысталіся ўлады.
Апошнія гэтак жа мала цырымоняцца з грамадзянскімі пратэстамі алжырцаў, як і ў свой час французская каланіяльная адміністрацыя. Дастаткова згадаць рэпрэсіі супраць паўстання бербераў у 2004
годзе.
Так ці інакш, у выніку 21 мая ў Канах адбыўся прэм’ерны паказ «Па-за законам». Крытыкі дружна палічылі, што на ўзнагароду фільм не цягне. Цікава, што некаторыя гісторыкі,
праглядзеўшы карціну, пагаджаюцца з французскім дэпутатам у тым, што твор сапраўды супярэчыць некаторым фактам. Масавыя забойствы ў Сеціфе былі хутчэй следствам трагічнай памылкі, чым вынікам
спецыяльнай антыарабскай урадавай аперацыі — так можна падумаць, пабачыўшы карціну.
Таму, здаецца, больш цікавыя падзеі адбываліся звонку кінатэатра. Тут каля 1500 чалавек пратэставалі супраць дэманстрацыі карціны. Акцыю арганізавалі партыі UMP, Нацыянальны фронт, Нацыянальны саюз
ветэранаў і аб’яднанні г. зв. Pieds Noirs — французскія рэпатрыянты з Алжыру. Маніфестацыя мела вялікі рэзананс, хаця б таму, што галісты і нацыяналісты стаялі на акцыі побач.
Скандал у любым выпадку паказаў неабходнасць далейшай палемікі. На днях усё той жа Ліанэль Лука паглядзеў нарэшце ненавісны яму фільм, каб пасля даць справе новы штуршок. На яго думку, стужка
— спроба пераглядзець афіцыйную трактоўку другой сусветнай вайны. Па словах Лукі, аўтары карціны намагаюцца давесці, што фактычным днём перамогі для алжырцаў было не 8 мая 1945-га, а 5
ліпеня 1962 года (менавіта ў гэты дзень Алжыр стаў незалежнай дзяржавай). Тым самым фільм праводзіць, як лічыць дэпутат, паралель паміж нацысцкім і каланіяльным французскім рэжымамі.