Радыкальныя пратэсты сярод нямецкіх левых выклікала цырымонія ўзнагароджання Жалезнымі крыжамі салдат, якія ўдзельнічалі ў аперацыях NAТО. Для левых Жалезны крыж — адзін з сімвалаў
Трэцяга рэйху. Падчас другой сусветнай вайны яго насіла так шмат салдат (2,3 мільёны), што ў акупаваных народаў узнікла асацыяцыя паміж фашысцкім рэжымам і ўзнагародай. Нядзіўна, што ў 1945 годзе
Жалезны крыж забаранілі. Цяпер, пасля 64 гадоў забароны, Жалезны крыж зноў пачне ўпрыгожваць мундзіры нямецкіх салдат. Яго будуць даваць выключна тым, хто дзейнічае ў рамках гуманітарных вайсковых
аперацый за мяжой. Сярод першых уладальнікаў Жалезнага крыжа нямецкія салдаты, якія выратавалі шмат дзяцей пасля аднаго з тэрактаў у Афганістане.
Па матэрыялах “Frankfurt Rundsсhau (Германія)
Германія. Першыя салдаты атрымалі жалезныя крыжы
- Замежжа
- 10-07-2009
Радыкальныя пратэсты сярод нямецкіх левых выклікала цырымонія ўзнагароджання Жалезнымі крыжамі салдат, якія ўдзельнічалі ў аперацыях NAТО. Для левых Жалезны крыж — адзін з сімвалаў
Трэцяга рэйху. Падчас другой сусветнай вайны яго насіла так шмат салдат (2,3 мільёны), што ў акупаваных народаў узнікла асацыяцыя паміж фашысцкім рэжымам і ўзнагародай. Нядзіўна, што ў 1945 годзе
Жалезны крыж забаранілі. Цяпер, пасля 64 гадоў забароны, Жалезны крыж зноў пачне ўпрыгожваць мундзіры нямецкіх салдат.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: