Германія. Штазі сачыла за Ёзафам Ратцынгерам
Напярэдадні візіту ў Германію рымскага Папы Бенедыкта XVI у прэсе з’явіліся былыя засакрэчаныя матэрыялы Штазі (спецслужба Усходняй Германіі), прысвечаныя Ёзафу Ратцынгеру — цяперашняму Папе. Адпаведна ім, Ратцынгер, які ў 1980-я быў нямецкім кардыналам, лічыўся адным з самых небяспечных праціўнікаў ГДР і ўсяго сусветнага камуністычнага руху. Асобная справа на Ратцынгера была заведзена яшчэ ў 1974 годзе, калі ён як тэолаг наведаў некалькі ўніверсітэтаў ГДР. Каб цалкам кантраляваць учынкі Рацынгера, было завербавана ў якасці інфарматараў 12 чалавек з акадэмічных колаў.
Напярэдадні візіту ў Германію рымскага Папы Бенедыкта XVI у прэсе з’явіліся былыя засакрэчаныя матэрыялы Штазі (спецслужба Усходняй Германіі), прысвечаныя Ёзафу Ратцынгеру —
цяперашняму Папе. Адпаведна ім, Ратцынгер, які ў 1980-я быў нямецкім кардыналам, лічыўся адным з самых небяспечных праціўнікаў ГДР і ўсяго сусветнага камуністычнага руху. Асобная справа на Ратцынгера
была заведзена яшчэ ў 1974 годзе, калі ён як тэолаг наведаў некалькі ўніверсітэтаў ГДР. Каб цалкам кантраляваць учынкі Рацынгера, было завербавана ў якасці інфарматараў 12 чалавек з акадэмічных
колаў. У 1984 годзе Штазі атрымала інфармацыю пра сустрэчу папы Яна Паўла II з кардыналам наконт падтрымкі нямецкім Касцёлам апазіцыйнага руху ў Польшчы. Самае цікавае, што, адпаведна
архівам, Штазі актыўна займалася пошукам кампрамату на маладога Ратцынгера. У прыватнасці, капалася ў архівах Гітлерюгенда, сябрам якой быў малады Ёзэф. Штазі была патрэбна нейкая інфармацыя пра тое,
што малады Ратцынгер уступіў у арганізацыю нацыстаў па свайму жаданню, а не па прымусу (нямецкі закон ад 1938 года патрабаваў ад усіх маладых людзей быць у гітлераўскім Камсамоле). Аднак, здаецца,
ніякага кампрамату на будучага Папу знойдзена не было.
Паводле нямецкай прэсы