Гарбачоў: Дэмакратычны шлях развіцця Расіі — адзіна правільны

У 30-ю гадавіну дзяржаўнага перавароту, які не спыніў дэмакратычныя рэформы ў Савецкім Саюзе і паскорыў яго распад, апошні савецкі лідар Міхаіл Гарбачоў сказаў, што расійскае грамадства павінна супрацьстаяць «ўзурпацыі ўлады», піша www.rferl.org.

f94bccc4_eb25_400b_82ed_a6187d278987_cx0_cy1_cw0_w1023_r1_s.webp

90-гадовы Гарбачоў сказаў, што ўрокі спробы дзяржаўнага перавароту ў жніўні 1991 года «застаюцца важнымі» для сучаснай Расіі.

«Адстойваць дэмакратычныя прынцыпы і вяршэнства закону, выключаць любую магчымасць узурпацыі ўлады або неабдуманых дзеянняў — вось за што павінны несці адказнасць грамадства і дзяржава», — гаворыцца ў заяве былога савецкага лідара, апублікаванай 18 жніўня на сайце Гарбачоў-фонду. «Я лічу, што дэмакратычны шлях развіцця Расіі — адзіна правільны, што толькі на гэтым шляху наша краіна можа развівацца і вырашаць любыя праблемы».

18 жніўня 1991 года група савецкіх чыноўнікаў змясціла Гарбачова пад хатні арышт на яго дачы ў Крыме і абвясціла Часовы ўрад, мэтай якога было спыніць яго дэмакратычныя рэформы. Пераварот праваліўся праз тры дні, калі ў Маскве і іншых гарадах успыхнулі масавыя дэманстрацыі з патрабаваннем працягу рэформ Гарбачова.

Праз некалькі дзён пасля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту некалькі савецкіх рэспублік абвясцілі аб сваёй незалежнасці ад Савецкага Саюза, што прывяло да афіцыйнага роспуску краіны ў снежні 1991 года.

Крытыкі Гарбачова, неаднаразова абвінавачвалі яго ў тым, што Гарбачоў паклаў канец Савецкаму Саюзу. Цяпер 90-гадовы Гарбачоў выказаўся ў жывым эфіры на гэты конт.

У сваёй заяве Гарбачоў абвінаваціў Дзяржаўны камітэт па надзвычайных сітуацыях, вядомы пад расійскай абрэвіятурай ГКЧП, у распадзе Савецкага Саюза — і заявіў, што гэтая група нясе адказнасць за драматычныя падзеі, якія паклалі канец краіне.

«Людзі не хацелі вяртацца да старога парадку. У цэлым, усе дэмакратычныя інстытуты, створаныя падчас перабудовы, змаглі вытрымаць выпрабаванне», — сказаў Гарбачоў.

Зрэшты, у апошнія гады дэмакратычныя інстытуты ў РФ, незалежныя СМІ, апазіцыйныя палітыкі і праваабарончыя арганізацыі па ўсёй краіне сталі мішэнню законаў і пастаноў, якія, як кажуць шмат хто ў Расіі і за яе межамі, былі створаны для стрымлівання іншадумства і падаўлення свабоды слова.