Харчовы крызіс у Туркменістане: гумовыя боты на адну нагу ў нагрузку да мукі

У дзяржаўных крамах Туркменістана захоўваецца харчовы дэфіцыт, і ўлады горада Туркменбашы Балканскага велаята на днях пачалі адпускаць пайкі мукі за студзень гэтага года. Для таго каб купіць субсідаваную муку, затрыманую на восем месяц, жыхарам даводзіцца ў нагрузку купляць дзіцячыя гумовыя боты і бялізну, паведамляе Радыё Азатлык.

Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

Мясцовыя жыхары распавядаюць, што мука, якую можна купіць па дзяржкошце, але ў абмежаваным аб'ёме, вельмі нізкай якасці. Пры гэтым муку адпускаюць толькі грамадзянам, у якіх ёсць прапіска ў горадзе. Кожны чалавек можа купіць па чатыры кілаграмы мукі і 250 грамаў баваўнянага масла. Больш за тое, па іх словах, да мукі цёмнага колеру ў нагрузку неабходна набыць за 30 манатаў дзіцячыя гумовыя боты, вырабленыя ў Туркменістане.
Пры гэтым боты нельга выкарыстоўваць, паколькі пары не супадаюць, але людзі былі вымушаныя купляць іх для магчымасці атрымаць пайкі мукі і масла.
Па паведамленні карэспандэнтаў «Радыё Азалтык», у некаторых крамах у нагрузку прымушалі купляць іншыя тавары. Напрыклад, жаночую або мужчынскую бялізну, пластмасавую шчотку для чысткі шланга.


У гэтыя дні ў сувязі з продажам прадуктовых пайкоў у дзяржаўных крамах узмоцнены кантроль, за дзеяннямі прадаўцоў і пакупнікоў назіраюць супрацоўнікі органаў бяспекі.
Як распавялі некалькі прадаўцоў дзяржкрамаў, узмоцнены кантроль звязаны з тым, што ў гэтыя дні на Каспійскім узбярэжжы і ў турыстычнай зоне «Аваза», размешчанай у горадзе Туркменбашы, адпачываюць высокапастаўленыя чыноўнікі.
«Супрацоўнікі бяспекі, у тым ліку МНБ, якія вядуць назіранне ў дзяржаўных крамах, забіраюць тых, хто спрабуе адмовіцца купляць тавары ў нагрузку, адводзяць іх у машыны з цёмным шклом, дзе запалохваюць іх, патрабуючы не шумець, браць, што даюць і знікнуць», — распавёў жыхар Туркменбашы, які стаў сведкам такой сітуацыі.
У Туркменістане больш за пяць гадоў працягваецца харчовы крызіс, асабліва моцна выяўлены недахоп мукі і хлеба. Улады не спраўляюцца з задачай забеспячэння насельніцтва субсідаванымі прадуктамі. Туркменскія ўлады не прызнаюць наяўнасць харчовага крызісу. Дзяржаўныя СМІ пры гэтым сцвярджаюць, што ў краіне забяспечана «Харчовае багацце», паказваючы пастановачныя рэпартажы з напоўненымі паліцамі ў крамах.