Гітанас Наўседа перамог на прэзідэнцкіх выбарах у Літве

Паводле папярэдніх вынікаў, апублікаваных галоўнай выбарчай камісіяй, ён атрымаў 74,43% галасоў. Прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце — 24,06%. Яўка ў другім туры склала 49,15%.

Фота ELTA / JOSVYDAS ELINSKAS

Фота ELTA / JOSVYDAS ELINSKAS

Ужо ў нядзелю ўвечары Шыманіце прызнала сваю паразу і павіншавала пераабранага Наўседу.

Гэта будзе другі прэзідэнцкі тэрмін Гітанаса Наўседы. Упершыню ён быў абраны прэзідэнтам Літвы ў 2019 годзе. Тады Наўседа таксама супернічаў з Шыманіце ў другім туры.

Гітанас Наўседа нарадзіўся 19 траўня 1964 года ў горадзе Клайпеда, Літоўская ССР. З 1970 па 1981 год вучыўся ў 5-й сярэдняй школе ў Клайпедзе, з 1971 года вучыўся ў Клайпедскай музычнай школе, спяваў у хоры хлопчыкаў «Gintarėlis». У 1981 годзе пасля правалу экзамену па матэматыцы і адмовы ад вывучэння эканомікі ў Віленскім універсітэце ён працаваў санітарам на складзе лекаў у Клайпедзе. У 1982 годзе паступіў на факультэт эканомікі прамысловасці Віленскага ўніверсітэта.

Пасля заканчэння навучання ў 1987 годзе працаваў выкладчыкам эканамічнага факультэта Віленскага ўніверсітэта. У 1990 годзе адправіўся ў Мангеймскі ўніверсітэт у Германіі, каб працягнуць сваю навуковую працу па праграме DAAD. З 2009 года Асацыіраваны прафесар міжнароднай бізнес-школы Віленскага ўніверсітэта.

Пісаў артыкулы для «Lietuvos rytas».

У 1994-1996 гадах — намеснік начальніка аддзела метадалогіі і аналізу дэпартамента нагляду за камерцыйнымі банкамі Банка Літвы. У 1996-2000 гадах — дырэктар дэпартамента грашова-крэдытнай палітыкі Банка Літвы. У 1998-2000 гадах — член праўлення Банка Літвы. З 2000 па 2008 год — саветнік старшыні праўлення «Vilniaus bankas».

З 2009 года — дацэнт Міжнароднай школы бізнесу Віленскага ўніверсітэта.

У дадатак да роднай літоўскай мовы Гітанас Наўседа валодае англійскай, нямецкай і рускай мовамі, можа чытаць на ўкраінскай.

Літва — парламенцкая рэспубліка, таму паўнамоцтвы прэзідэнта значна абмежаваныя. Ён можа прапаноўваць кандыдатаў на пасады суддзяў, кіраўніка Банка Літвы і іншых вышэйшых чыноўнікаў. У прэзідэнта ёсць права заканадаўчай ініцыятывы, ён таксама можа выступаць з прапановамі па змяненні законаў, ужо зацверджаных парламентам.

Наўседа, ідучы на чарговы прэзідэнцкі тэрмін, у першую чаргу казаў пра вырашэнне сацыяльных праблем, аклікаў павысіць выдаткі на абарону да 3% ВУП, і падкрэсліваў важнасць экалагічнага развіцця эканомікі.

Паводле BBC, Wiki