Ядзерная зброя: колькі яна «каштуе» штохвілінна і якія краіны плацяць больш за ўсё

За мінулы год дзевяць ядзерных дзяржаў штохвілінна сумарна выдаткоўвалі на ядзерную зброю больш за 156 тысяч долараў. Сярод лідараў — такія краіны, як ЗША, Кітай і Расія.

82_main_1.jpeg

Гэта вынікае са звестак міжнароднай кампаніі за забарону ядзернай зброі (ICAN). Адметна, што тэхналогіі стварэння ядзернай зброі і ў цэлым такую зброю маюць шэраг краін, а менавіта: ЗША, Кітай, Расія, Вялікабрытанія, Францыя, Індыя, Ізраіль, Пакістан і Паўночная Карэя, адзначае РБК.

"У 2021 годзе, за год да расійскага ўварвання ва Украіну, дзевяць дзяржаў з ядзернай зброяй выдаткавалі 82,4 мільярда долараў на сваю ядзерную зброю, што складае звыш 156 тысяч долараў за хвіліну, што на 6,5 мільярда долараў больш у параўнанні з 2020 годам з улікам інфляцыі", — гаворыцца ў справаздачы.

Хто выдаткоўвае больш за ўсё?

Паводле падлікаў аналітыкаў, кожная з ядзерных дзяржаў штохвілінна марнуе на даследаванні, распрацоўкі і вытворчасць ядзерных узбраенняў такія сумы:

ЗША — 84 094 долары ў хвіліну. За год — 44,2 млрд

Кітай — 22 325 долараў у хвіліну. За год — 11,7 млрд

Расія — 16 301 долар у хвіліну. За год — 8,6 млрд

Вялікабрытанія — 12 873 долары ў хвіліну. За год — 6,8 млрд

Францыя — 11 245 долараў у хвіліну. За год — 5, 9 млрд

Індыя — 4 315 долараў у хвіліну. За год — 2,3 млрд

Ізраіль — 2 315 долараў у хвіліну. За год — 1, 2 млрд

Пакістан — 2 151 долар у хвіліну. За год — 1, 1 млрд

Паўночная Карэя — 1 221 долар у хвіліну. За год — 642 млн.

 

Пры гэтым спецыялісты таксама распавялі аб кантрактах кампаній, якія зарабляюць на вытворчасці ядзернай зброі. Высветлілася, што розныя кампаніі атрымалі кантракты як мінімум на 151,2 млрд долараў на распрацоўку, абслугоўванне, вытворчасць і разгортванне адпаведнай зброі.

Сярод іх амерыканскія Aerojet Rocketdyne, Bechtel, Boeing, Draper, General Dynamics, Northrop Grumman, Lockheed Martin, брытанская BAE Systems, французскія CNIM і Safran і г. д.

"Кампаніі, якія заключаюць гэтыя кантракты, марнуюць дадатковыя мільёны на лабіраванне ўрадаў, фінансавання даследаванняў аналітычных цэнтраў і ўдзел у кампаніях, каб кантракты працягвалі паступаць", — гаворыцца ў паведамленні.

Аналітыкі звяртаюць увагу, што толькі за мінулы год на лабіраванне гэтых пытанняў было выдзелена мінімум 117 млн долараў.