Як Назарбаева пасадзілі
Культ асобы Назарбаева выйшаў на новы якасны ўзровень. У Алма-Аце адкрытая манументальная скульптурная кампазіцыя “Казахстан. У яе цэнтры знаходзіцца помнік прэзідэнту Нурсултану Назарбаеву.
Культ асобы Назарбаева выйшаў на новы якасны ўзровень. У Алма-Аце адкрытая манументальная скульптурная кампазіцыя “Казахстан. У яе цэнтры знаходзіцца помнік прэзідэнту
Нурсултану Назарбаеву.
З аднаго боку, такой падзеі трэба было чакаць. Ушанаванне першага прэзідэнта Казахстана даўно стала сапраўднай індустрыяй. У краіне дзейнічае ўніверсітэт, названы ў гонар Абішавіча. Яго прозвішча
згадваецца ў назвах шматлікіх паркаў, вуліц і г.д. Выява лідара прысутнічае ў кампазіцыі ў Астане. Нават нацыянальнае свята Дзень сталіцы прывязана да дня нараджэння гаранта — 6
ліпеня.
Асобным накірункам тут з’яўляецца эксплуатацыя вобразу маладога Нурсултана. Нядаўна пабачыў свет мультфільм пра маладога гаранта. Ён таксама стаў персанажам зборнікаў дзіцячых казак.
З другога боку, адкрываць сабе помнік пры жыцці значыла для Назарбаева пайсці супраць ідэалаў юнацтва. Вядома, што да распаду СССР Назарбаеў быў лідарам камсамола і кампартыі, а нормы
“будаўнікоў камунізму пасля смерці Сталіна забаранялі ім узводзіць прыжыццёвыя мемарыялы лідарам. Выключэннем тут быў хіба што Брэжнеў. Пасля таго, як яму ўручылі 4-ю зорку Героя
СССР, у Днепрадзяржынску быў адкрыты помнік “дарагому Леаніду Ільічу.
Магчыма, Назарбаеў вырашыў, што па гістарычных мерках ужо роўны Брэжневу. А магчыма, з гадамі забыўся пра статут КПСС. У любым выпадку, пару гадоў таму ён даў згоду на тое, каб яго адлілі ў метале.
Помнік Назарбаеву быў прадстаўлены публіцы 11 лістапада. Ён уяўляе сабой фігуру прэзідэнта, які сядзіць на нейкім незразумелым прадмеце, што нагадвае вялікі камень. За ім знаходзіцца выява беркута з
распраўленымі крыламі.
На адкрыцці манумента прысутнічала некалькі сотняў чалавек. У асноўнай масе яны апынуліся навучэнцамі ВНУ і каледжаў. Як сказалі самі навучэнцы, іх знялі з вучобы і прывезлі на аўтобусе.
Выступалі службоўцы, дэпутаты, дзеячы культуры. Яны “спаборнічалі ва ўслаўленні на адрас прэзідэнта.
Мерапрыемства нельга назваць маштабным. Пры жаданні ўлады маглі зрабіць “цукерку — нагнаць не пару соцень, а дзясяткі тысяч фанатаў. Арганізаваць вялізарны канцэрт з
удзелам нейкай поп-зоркі расійскай эстрады.
Сціпласць акцыі тлумачыцца перш за ўсё палітычным кліматам. Пасля нядаўняга прыняцця новага закону аб рэлігіях у краіне актывізавалася радыкальнае ісламскае падполле. Так, у Арытау мелі месца два
выбухі. Улады Казахстана абвясцілі, што гэта было справай раней не вядомай тэрарыстычнай групоўкі “Джунд аль-Халіфат (“Салдаты Халіфата), якая дзейнічае з-за
кардону. На наступны дзень у выніку перастрэлкі з ісламістам было забіта 5 паліцэйскіх. Усё гэта адбіваецца на іміджу Назарбаева.
Магчыма, таму нават малы маштаб цырымоніі адкрыцця выклікаў вялікую азлобленасць у грамадстве.
Калі меркаваць па каментарах экспертаў і ўдзельнікаў форумаў, людзі не зразумелі, нашто ў такі час адчыняць помнікі. “Вось так. Там акіматы ўзрываюць, а тут помнікі ставяць. Да якой ступені
трэба быць баранам, каб не разумець — не час помнікі ставіць, час парадак наводзіць. Не ўсё добра ў нашай дзяржаве. Баль падчас чумы, спадары з феадальна-карумпаванай кланавай улады,
— ён і ёсць баль падчас чумы з чумнымі мазгамі з чумной перспектывай, — піша адзін з каментатараў.
Казахскім патрыётам сорамна за тое, што іх краіна падобная на нейкую сатрапію: “Ганьба. Дакаціліся. Еўропа смяецца з нас. Толькі казахі першыя ва ўсім свеце дадумаліся ставіць помнік
прэзідэнту пры яго жыцці. Каму патрэбен помнік пры жыцці чалавека, тым больш палітыка, яшчэ баланс не падвялі яго справам!
Цікава, што на нацыяналістычных форумах ужо амаль не сустракаецца пастоў, аўтары якіх былі гатовыя выбачыць Назарбаеву яго аўтарытарныя забабоны ў абмен на захаванне незалежнасці. Як кажа казахскі
журналіст Андрэй Грышын, гэта наступства ўступлення Казахстана ў Мытны саюз. “Аказалася, што за 20 гадоў Казахстан так нічога і не здолеў. І зараз уступіў у Мытны саюз. Гэта зваротны шлях
пад крыло Расіі.
Асобная група каментатараў занялася дэканструкцыяй канцэпцыі аўтараў помніку. Паводле стваральнікаў, кампазіцыя з беркутам і фігурай прэзідэнта сімвалізуе прарыў краіны ў будучыню. Аднак крытыкі
пабачылі ў ёй абсалютна іншае. “Бязвольны, стомлены чалавек сядзіць, як фінале фільма “Хросны бацька, — нядобры знак. Магчыма, скульптары тайна мелі намер
намякнуць на асабістую катастрофу Назарбаева ў канцы жыцця, як гэта было з Мубаракам ці з Кадафі. Хацелі лізнуць, а эфект атрымліваецца зваротны!
Шмат хто адзначыў, што беркут з кампазіцыі падобны на сімволіку нацысцкай Германіі.
Не прайшлі міма помніку аматары жартаў. “Нарэшце прэзідэнта Назарбаева пасадзілі, — парадавалі яны сяброў казахскай інтэрнэт-супольнасці. Ёсць і іншыя жарты:
“Цікава, а галубоў ад яго адганяць будуць, каб на галаву не с..лі ? “Дзякуй скульптарам — выявілі чалавека пасля запору ці падчас. “Слабо было прэзідэнта
ў выглядзе Сфінкса вылепіць? Ды пірамідку, як у фараона, прысабачыць. “Гэта ж рэпетыцыя пахаванняў. А помнік — гэта будучае надмагілле, “Помнік для таго
паставілі, каб апазіцыя ўскладала да яго падножжа вянкі.
З’явілася цэлая група каментатараў, якія лічаць, што помнік — не што іншае, як метафарычнае пасланне Назарбаева грамадству: я збіраюся пайсці з улады. Такая думка ўкладваецца ў
логіку заявы Назарбаева ад 14 лістапада. У ёй прэзідэнт нечакана заявіў пра пазатэрміновыя парламенцкія выбары. У адпаведнасці з указам, выбары дэпутатаў мажыліса, які абіраецца па партыйных спісах,
прызначаныя на 15 студзеня 2012 года. Раней былі чуткі, што пасля выбараў Назарбаеў прызначыць пераемніка і складзе паўнамоцтвы прэзідэнта.
Праўда, магчымы абсалютна процілеглы сцэнар. Практычна ўсе выступоўцы на адкрыцці помніка жадалі прэзідэнту Нурсултану Назарбаеву доўгіх гадоў жыцця. І быццам у якасці адказу да агучанай тэмы ў
Астане ў гэты ж самы дзень адкрылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Рэгенератыўная медыцына і якаснае даўгалецце.
Яе арганізатар — “Цэнтр навук пра жыццё пры Назарбаеўскім універсітэце, які б’ецца над задачай сінтэзу эліксіру несмяротнасці. Падчас адкрыцця казахскія навукоўцы
паведамілі добрую навіну: “У «Цэнтры навук пра жыццё» Назарбаеўскага ўніверсітэта прыступілі да распрацоўкі непасрэднай праграмы па даўгалецці, — заявіў
прафесар медыцыны Дыямент Шарман. Па яго словах, цалкам рэальна працягнуць жыццё старога чалавека як мінімум на 10–20 гадоў.
Так што, магчыма, прэзідэнт нікуды і не збіраецца, а помнік у Алма-Аце — толькі ластаўка манументальнай назарбанізацыі Казахстану.