Януковіч — крывавы дыктатар. З крывавымі дыктатарамі не вядуць перамоваў

З 18 лютага 2014 году Януковіч страціў права лічыцца прэзідэнтам Украіны. 



yanukovicz_lukaszenka_czauszesku.png

Гісторыя рэжымаў і персанальных вызначэнняў уладаў у Украіне: 


З 1991 па 2001 - транзітная дэмакратыя. 
2001-2004 - аўтарытарызм Прэзідэнта Кучмы, алігархія. 
2005-2010 - транзітная дэмакратыя, ахлакратыя самога Юшчанкі і алігархія, якая падкупляла атачэнне і родных Юшчанкі 
2010-2012 - аўтарытарызм Януковіча, алігархічна-бандыцкі рэжым
2013-2014 - дыктатура Януковіча ў сітуацыі алігархічна-бандыцкага рэжыму 
З 18 лютага 2014 году - крывавая дыктатура Януковіча.

Легітымнасць і законнасць у цяперашняй рэвалюцыйнай сітуацыі


Законнай улада лічыцца да таго часу, пакуль яна не пачынае забіваць уласны народ.


Закон у прававой традыцыі мае істотныя абмежаванні - ён павінен быць прызнаны народам, гэта значыць легітымным. Парушэнне правоў народа вядзе да разрыву паміж правам і законам.
У такім выпадку дзейнічае права, а не закон.

Адзіным суб'ектам права з'яўляецца народ, а не любыя органы нават вельмі законнай улады. Толькі народ вызначае, што з'яўляецца легітымным. Страта легітымнасьці ўлады не дазваляе ёй спасылацца на ўласную законнасць.


Нелегітымная ўлада не толькі губляе права прымаць законныя рашэнні, але і сама аказваецца па-за законам.
Інакш кажучы, улада самастойна можа называць сябе законнай толькі да таго часу, пакуль гэта права не адмаўляе народ.

Пасля страты легітымнасьці ўсякія спасылкі ўлады на сваю законнасць з'яўляюцца ілжывымі.


З 18-га люты 2014 году ўлада прэзідэнта, улада парламента, судовая ўлада і сілавыя органы ва Украіне больш не з'яўляюцца легітымнымі, а таму не могуць таксама лічыцца законнымі.
Улада, якая са зброяй ваюе з уласным народам, з'яўляецца крывавай, як бы яна сябе не апраўдвала законнымі дзеяннямі супраць тэрарыстаў, экстрэмістаў ці супраць апазіцыі, якая нібыта імкнецца да ўлады.

З 18 лютага 2014 году Януковіч страціў права лічыцца прэзідэнтам Украіны. Януковіч крывавы дыктатар.


З крывавымі дыктатарамі не вядуць перамоваў, іх арыштоўваюць і перадаюць народнаму суду.

Легітымнасьць такога «прэзідэнта» можа быць адноўлены ў кароткі момант - на час складання заявы аб адстаўцы.


Парламент павінен выконваць волю народа, а не дыктаваць яму сваю волю.
Калі парламент перастаў выконваць волю народа і прыняў закон пра закладнікаў (так званы закон аб амністыі), ён фактычна страціў легітымнасьць .
Зараз мы маем нелегітымны парламент ва Украіне.

Легітымнасьць парламента можа быць адноўлена часова і толькі ў двух выпадках - калі парламент прымае рашэнне аб адмене папярэдніх неправавых рашэнняў і калі прымае рашэнне аб пераабранні ўсёй нелегітымнай улады - прэзідэнта і самога парламента.


Усе іншыя рашэнні парламента нелегітымныя.
Суд і сілавыя органы, якія дзейнічаюць на баку нелегітымнай выканаўчай і заканадаўчай улады, таксама нелегітымныя.

Іх легітымнасьць можа быць адноўлена ў адным выпадку - у працэсе асуджэння крывавай тыраніі прадстаўнікоў іншых галін улады.


Мясцовыя ўлады, якія карыстаюцца падтрымкай мясцовых суполак, з'яўляюцца адзінай легітымнай уладай у Украіне. Само рашэнне мясцовых уладаў атрымліваюць статус законнасці.

У сённяшняй сітуацыі мясцовыя ўлады атрымліваюць паўнамоцтвы адмяняць любыя рашэнні цэнтральнай улады.


Мясцовая ўлада стварае свае выканаўчыя і судовыя органы ўлады, якія вяртаюць легітымнасьць гэтым органам, што дыскрэдытавалі сябе ў апошні час.
Таксама мясцовыя ўлады ствараць народныя дружыны для аховы грамадскага парадку.
У сітуацыі грамадзянскага пратэсту народа толькі цэнтральныя органы пратэстоўцаў з'яўляюцца легітымнымі для ўсёй Украіны.

Грамадзянскі пратэст, які ажыццяўляе сацыяльныя змены ў грамадстве, становіцца рэвалюцыяй.


Рэвалюцыйная мэтазгоднасць не можа суадносіцца з законнасцю дарэвалюцыйнага часу, якая ўласна і прывяла да рэвалюцыі. Калі існуючы закон быў легітымным, не адбылося б рэвалюцыі.
Рэвалюцыйная мэтазгоднасць мае сваё права і творыць свой ​​закон.
Сяргей Дацюк, філосаф, pravda.com.ua