«Недыпламатычны ліст» ЗША і ЕС экс-кіраўніка ўкраінскага МЗС

Уладзімір Агрызка - міністр замежных спраў Украіны з 2007 па 2009 год - напісаў зварот да кіраўнікоў ЗША і Еўрасаюза ў сваім блогу на «Украінскай праўдзе».



ukraine_eu_russia1.jpg

Зварот да тых лідэраў ЕС і ЗША, якія ўсё яшчэ могуць дзейнічаць!


Ужо амаль тры месяцы ўкраінскі народ адстойвае сваё права на свабоду, дэмакратыю і ўласную годнасць. Сёння гэтая барацьба зноў выклікала кроў. Кіруючы рэжым ўзмацняе рэпрэсіі. Напружанне дасягнула мяжы. Магчымы новы, больш магутны выбух народнага гневу. Наступствы могуць быць непрадказальнымі.

У гэтых умовах «палітыка неўмяшання» ЕС і ЗША выглядае відавочнай здрадай, асабліва ў святле палітычнага ціску Расеі, эканамічнага шантажу і прамога ўдзелу наймітаў у барацьбе супраць украінскага народа.


Вашы ўрады прынялі правільныя дэкларацыі. Вашы палітыкі робяць выдатныя заявы. Але для нашых уладаў і Крамля - гэта пусты гук. Яны разумеюць толькі мову сілы і рэальных дзеянняў.

Ваша бяздзейнасць у гэтых умовах развязвае ім рукі. Яны не збіраюцца ісці на кампраміс. Яны будуць працягваць мучыць украінцаў.


Але, можа быць, вы менавіта да гэтага імкнецеся?
Чаму вы не ўвядзеце, як мінімум, мэтанакіраваныя санкцыі супраць тых, хто аддаў загад збіваць студэнтаў, галасаваць за дыктатарскія законы, страляць у мірных дэманстрантаў, пераследваць і мучыць тых, хто адстойвае еўрапейскія каштоўнасці ва Украіне.
Можа быць, у вас ужо іншыя каштоўнасці?

Можа быць, у вас ёсць таемныя дамоўленасці з Масквой аб яе пратэктараце над Украінай? Калі гэта так, вы павінны ведаць: так не будзе. Замест гэтага вы атрымаеце - новую крыніцу небяспекі ў Еўропе, у параўнанні з якой былая Югаславія падасца вам нязначнай дробяззю. Вы нават не ўяўляеце, на што здольныя украінцы!


У нас можа быць два выніку: рэальны калапс еўрапейскай мары і новая страшная Усходне-Азіяцкая імперыя, якая ў канчатковым выніку паглыне вас.
Прачніцеся!
Падумайце аб вашых маральных абавязальніцтвах перад украінскім народам падчас расійскага генацыду - Галадамору 1932-1933 гадоў, калі вашы папярэднікі, у поўнай меры усведамляючы тое, што адбываецца, маўчалі. Аб мільёнах ахвяр сярод ўкраінскага народа ў час Другой сусветнай вайны, калі два тырана двойчы спалілі ўкраінскую зямлю, але вашы палітыкі «нейкім дзіўным чынам» забыліся асудзіць і пакараць камунізм. Аб закліках вашых палітыкаў у канцы 80- х гадоў заставацца ў новай Расійскай Імперыі, з-за вашага нежадання дзейнічаць супраць пагроз з Усходу.
Як вы сябе адчуваеце ў гэтай ролі?

Украінцы больш маўчаць не будуць. Мы будзем казаць праўду, як бы горка яна для вас ні гучала. Магчыма, гэта абудзіць ваша сумленне. Вашы дзеянні або ваша бяздзейнасць для нас будзе доказам таго, ці ёсць у вас сапраўдныя каштоўнасці, за якія вы гатовыя змагацца, ці ўсё гэта проста блеф і амаральнасць.


Які сёння кошт «еўрапейскай мары»? Або пра гэта трэба спытаць Крэмль?
Можа быць, цяпер вы зразумееце, што прыйшоў час дзейнічаць!
pravda.com.ua (пераклад з англійскай - НЧ)