Расія пагражае выкарыстаць «увесь уплыў» супраць «карычневай» рэвалюцыі ва Украіне

Расія абвінавачвае Захад у папушчальніцтве «карычневай» рэвалюцыі ва Украіне і заяўляе, што прывядзе ў дзеянне ўвесь свой «уплыў», каб ва Украіне запанаваў мір. 



pucin.jpg

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі, апублікаваным 19 лютага.

«У Кіеве і шэрагу іншых гарадоў Украіны ў гэтую ноч у выніку злачыннай дзейнасці радыкальных сіл ад апазіцыі пралілася кроў. Ёсць загінуўшыя і параненыя як сярод грамадзянскага насельніцтва, так і сярод праваахоўных сілаў, якія адстойваюць законныя інтарэсы дзяржавы па забеспячэнню правапарадку», - заяўляе МЗС РФ.


«У заходніх абласцях Украіны справа дайшла да захопу будынкаў органаў міліцыі, пракуратуры, ваенных частак. Малодчыкі ладзяць бясчынствы, здзекуюцца над міліцыянтамі, вайскоўцамі, дзесяткі якіх атрымалі траўмы. Па сутнасці, гаворка ідзе пра спробу сілавога захопу ўлады», - запэўніваюць у Расіі.
Абурэнне ў расійскіх дыпламатаў выклікае «адсутнасць рэакцыі на дзеянні радыкалаў з боку лідэраў апазіцыі, якія, прыкрываючыся дэмагагічнымі лозунгамі аб прыхільнасці дэмакратыі і еўрапейскім каштоўнасцям, патураюць "карычневай" рэвалюцыі».
«Не бачым мы і выразнай рэакцыі еўрапейскіх палітыкаў і структур, якія адмаўляюцца прызнаць, што ўся адказнасць за дзеянні радыкальных сіл ва Украіне ляжыць на апазіцыі», -заяўляе МЗС РФ.
«Расійскі бок патрабуе, каб лідэры "майдана" спынілі кровапраліцце ў сваёй краіне, неадкладна аднавілі дыялог з законнай уладай без пагроз і ультыматумаў», - гаворыцца ў заяве.
«Украіна з'яўляецца для Расіі сяброўскай брацкай дзяржавай, стратэгічным партнёрам, і мы выкарыстаем увесь наш уплыў, каб у гэтай краіне запанавалі мір і спакой», - папярэджвае МЗС РФ.

pravda.com.ua