СБУ распачынае «антытэрарыстычную аперацыю»

Служба бяспекі сумесна з антытэрарыстычным цэнтрам пачынаюць «антытэрарыстычную аперацыю» на тэрыторыі Украіны.



sbu3.jpg

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка СБУ Аляксандра Якіменка, якую апублікавалі ў сераду.
Якіменка заявіў, што ў краіне нарастае эскалацыя гвалту і "прымяненне зброі з боку экстрэмісцкі настроеных груповак".
Ён абвінаваціў удзельнікаў акцый па краіне ў вандалізме, марадзёрстве, забойствах, захопе дзяржустаноў і зброі.
"Гэта ўжо не праявы тэрарызму - гэта канкрэтныя тэрарыстычныя акты" , - гаворыцца ў заяве.
"Радыкальныя і экстрэмісцкія групоўкі сваімі дзеяннямі нясуць рэальную пагрозу жыцця мільёнам украінцаў" , - заявіў Якіменка.
У сувязі з гэтым, СБУ і Антытэрарыстычны цэнтр прынялі рашэнне "аб пачатку правядзення на тэрыторыі Украіны антытэрарыстычнай аперацыі".
"Хачу адзначыць, што ўзровень грамадскай небяспекі, які існуе ў Украіне, патрабуе прыцягнення ўсіх суб'ектаў, якiя непасрэдна ажыццяўляюць барацьбу з тэрарызмам" , - заявіў кіраўнік СБУ.
Да аперацыі прыцягнутыя СБУ, МУС, Мінабароны, Пагранічная служба, і цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады.
"Улічваючы такое рашэнне ў дзяржаве ўводзяцца меры па ўзмацненні бяспекі аховы грамадскага парадку і дзяржаўнай мяжы" , - заявіў Якіменка.
"Я ўжо праінфармаваў прэзідэнта дзяржавы пра рашэнне аб правядзенні антытэрарыстычнай аперацыі" , - дадаў ён.
pravda.com.ua