Дзясяткі байцоў унутраных войскаў з Грушэўскага здаліся ў палон самаабароны Еўрамайдана

Дзясяткі байцоў унутраных войскаў з вуліцы Грушэўскага здаліся ў палон самаабароны Еўрамайдана, перадае карэспандэнт РБК-Украіна.



Яны здаюцца пад гарантыі бяспекі. Самаабарона Майдана ім дае калідор праз натоўп і спрабуе забяспечыць, каб іх не пабілі. Байцы ідуць з Грушэўскага праз Еўрапейскую плошчу на Майдан. 
 
 
Усяго па стане на 11:00 (Мінскі час) здалося некалькі дзясяткаў байцоў ВВ. 
 
 
На вуліцы інстытуцкай ідуць інтэнсіўныя баі паміж самаабаронай Майдана і "Беркутам".
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: