У сувязі з трагічнымі падзеямі ва Украіне ў Літве абвяшчаюць жалобу
Урад Літвы аб'яўляе жалобу ў сувязі з трагічнымі падзеямі ва Украіне, якія забралі жыцці людзей.

Жалобу аб'вяшчаецца 20 лютага. Такое рашэнне ў сераду прыняў урад. У чацвер павінны вывесіць сцягі з жалобнымі стужкамі.
Ва Украіне ўжо некалькі месяцаў доўжацца пратэсты супраць прэзідэнта Віктара Януковіча. Яны пачаліся пасля таго як у лістападзе мінулага года Януковіч не падпісаў у Вільні асацыятыўнае
пагадненне з Еўрасаюзам.
У апошнія дні дэманстрацыі перараслі ў крывавыя сутыкненні, падчас якіх загінулі дзесяткі людзей.
delfi.lt