Мітынгоўшчыкі выбілі «Беркут» з Майдана і занялі Кастрычніцкі палац

У Кіеве мітынгоўцы занялі Кастрычніцкі палац і пайшлі ў наступ арганізаванымі калонамі.



maidan_nastup.jpg

«Беркут» адышоў да вуліцы Вольгінскай і працягвае выкарыстоўваць гранаты са слёзацечным газам. Аднак, мітынгоўцы працягваюць наступ.
Мітынгоўцаў на вуліцы Інстытуцкай каля 3 тысяч.
Цяпер частка дэманстрантаў актыўна ўмацоўвае барыкады з дапамогай пакрышак, элементаў жалезнага плота, палак, бочак і іншых падручных прыладаў.
Пратэстоўцы таксама падпалілі вадамёт.
УНІАН