У Кіеве прабіў час ультыматуму, выстаўленага дэманстрантам сілавікамі

У 19:00 (18:00 па Кіеўскім часе) прабіў час ультыматуму, выстаўленага дэманстрантам уладамі. Сілавікі пагражалі пратэстоўцам навесці парадак любымі сродкамі ўсімі даступнымі сродкамі. 

На Майдане застаюцца стаяць тысячы людзей. У гэты момант працягваецца мітынг.
Расце колькасць ахвяраў. Трое забітых дэманстрантаў было прынесена ў медпункт у Доме афіцэраў. Двое — мужчына і жанчына — ляжалі каля захопленай барыкады на вуліцы Інстытуцкай. Яшчэ аднаго, з адарванай галавой, праснеслі на вачах журналістаў каля Вярхоўнай Рады.
На вуліцах Кіева спецназ, узброены аўтаматамі, паведамляюць украінскія СМІ. Спынена перавозка пасажыраў ў метро, аднак, паводле некаторых дадзеных, яно выкарыстоўваецца для перавозкі сілавікоў у цэнтр горада. ДАІ абмежавала ўезд у Кіеў. 
Паводле ўкраінскіх СМІ