Падчас сутычак у Кіеве загінула ўжо тры чалавекі

Падчас сутыкненняў з сілавікамі ў Кіеве ў аўторак загінулі ўжо трое пратэстоўцаў. 



zahinulyja.jpg

Гэтую інфармацыю «Украінскай праўдзе» пацвердзіла Вольга Богомолец (вядомая доктарка і грамадская дзяячка — НЧ). 

«У нас у медпункце ў Доме афіцэраў ужо трое загінулых. Многія параненыя, дзясяткі цяжкапараненых», — заявіла Багамолец.


Паводле яе слоў, людзі загінулі з-за таго, што ім не ўдалося даць своечасова дапамогу. 
«Да нас не прапускаюць хуткія ні на ўезд, ні на выезд. Людзі гінуць ад таго, што ім нельга аказаць своечасовую дапамогу», — патлумачыла яна. 
Багамолец распавяла, што людзі загінулі ад агнястрэльных раненняў. 

«Людзі загінулі ад цяжкіх агнястрэльных раненняў галавы і сэрца», — заявіла яна.


pravda.com.ua