Каму дастанецца Саар
На 20-ю гадавіну падзення Берлінскай сцяны немцаў можа чакаць незвычайны сюрпрыз. Цалкам рэальна, што ў федэральны ўрад увойдуць прадстаўнікі Левай партыі, якая з’яўляецца
нашчадкам Сацыялістычнай аб’яднанай партыі Германіі (СЕПГ) — былой кіруючай партыі ГДР.
Усё будзе залежыць ад выбаршчыкаў зямлі Саар. Зямля Саар, якая знаходзіцца на самым захадзе ФРГ, невялікая. Тут жывуць прыкладна мільён чалавек. Аднак вынікі выбараў у зямельны парламент,
якія адбудуцца 30 жніўня, могуць выклікаць палітычны землятрус нацыянальнага маштабу.
На 20-ю гадавіну падзення Берлінскай сцяны немцаў можа чакаць незвычайны сюрпрыз. Цалкам рэальна, што ў федэральны ўрад увойдуць прадстаўнікі Левай партыі, якая з’яўляецца
нашчадкам Сацыялістычнай аб’яднанай партыі Германіі (СЕПГ) — былой кіруючай партыі ГДР.
Усё будзе залежыць ад выбаршчыкаў зямлі Саар. Зямля Саар, якая знаходзіцца на самым захадзе ФРГ, невялікая. Тут жывуць прыкладна мільён чалавек. Аднак вынікі выбараў у зямельны парламент,
якія адбудуцца 30 жніўня, могуць выклікаць палітычны землятрус нацыянальнага маштабу.
З 1999 года зямлёй Саар кіравалі кансерватары ад ХДС, якія мелі ў парламенце абсалютную большасць. Цяпер ім на пяткі наступаюць апазіцыянеры. Хрысціянскім дэмакратам давядзецца шукаць саюзнікаў у
асобе «Свабодных дэмакратаў». Аднак і гэта не гарантуе ім перамогі. Да выбараў — тыдзень, але няма яснасці наконт таго, якіх партый у парламенце зямлі Саар будзе больш
— левых (сацыял-дэмакраты, Левыя і Зялёныя) ці правых (кіруючы Хрысціянска-дэмакратычны саюз і «Свабодныя дэмакраты»).
Калі перамогуць правыя, ніякай вялікай сенсацыі не здарыцца. Жоўта-чорныя (жоўты — партыйны колер лібералаў, чорны — кансерватараў) працуюць у шматлікіх землях краіны. Іншая справа,
калі перамога акажацца на баку левых. У такім выпадку ім давядзецца фармаваць адзіны шматпартыйны кабінет. У гэтым і ёсць галоўная інтрыга. Ніколі ў гісторыі ФРГ Левая партыя, якая вядзе свой пачатак
ад правячай партыі ГДР, не прысутнічала ў рэгіянальных урадах на захадзе Германіі.
Для самых вялікіх палітычных гурманаў ёсць яшчэ адна інтрыга — ці зможа Оскар Лафантэн, у мінулым прэм’ер зямлі Саар ад сацыял-дэмакратаў, адпомсціць былым аднапартыйцам. Справа ў
тым, што напрыканцы 90-х Оскара выключылі з партыі. Ініцыятарам выключэння быў Герхард Шродэр, тагачасны канцлер, якому не падабалася кейнсіянская рыторыка міністра фінансаў (менавіта гэту пасаду ў
яго ўрадзе займаў Оскар). Лафантэн паклаў білет на стол і сышоў у журналістыку: пачаў весці калонку на старонках газеты «Bild».
Оскар Лафантэн i Лотар Біск
Аднак у глыбіні душы Лафантэн марыў пра сатысфакцыю і папросту чакаў зручнага моманту. Час помсты прыйшоў пару гадоў таму, калі ён дапамог былым нямецкім камуністам пазбавіцца іміджу партыі ўсходніх
немцаў. Оскар Лафантэн звёў ад сацыял-дэмакратаў іх левае крыло, незадаволенае ліберальным курсам Шродэра, і аб’яднаў іх з «осі» ў арганізацыі пад назвай Левая партыя, або
Левыя. З улікам каласальнага аўтарытэту Оскара ў шэрагах «ружовых» (ён доўгі час лічыўся кандыдатам на пасаду старшыні сацыял-дэмакратычнай партыі) раскол эсдэкаў прайшоў як па
маслу.
Пасля гэтага СДПГ згубіла манаполію на брэнд адзінай левай партыі на захадзе краіны, а з улікам правалаў палітыкі Шродэра пачала губляць выбаршчыкаў, якія пераходзілі пераважна ў стан Левых. Зараз
Лафантэн зноў балатуецца на пасаду прэм’ера зямлі Саар. Ён займаў гэту пасаду на працягу 13 гадоў, пакуль не з’ехаў у Бон, дзе заняўся нацыянальнай палітыкай. Людзі сапраўды ахвотна
гатовыя галасаваць за Левых, таму што гэта партыя Лафантэна, з кім звязаны ўспаміны пра добрыя сытыя 1980-я.
Яго галоўнаму канкурэнту — лідэру сацыял-дэмакратаў Хайка Маасу — вельмі цяжка. Лафантэн — гэта досвед і рэальныя дасягненні.
На цяперашні момант сімпатыі выбаршчыкаў (па версіі сацыялагічнай службы «Infratest») падзяляюцца наступным чынам: хрысціянскія дэмакраты — 38 працэнтаў,
«Свабодныя дэмакраты» — 9 працэнтаў, сацыял-дэмакраты — 26 працэнтаў, Левыя — 16 працэнтаў, Зялёныя — 6 працэнтаў. Як бачым, шанцы на
з’яўленне левай кааліцыі дастаткова высокія.
Перамога левых партый у зямлі Саар — больш чым перамога ў адной з зямель ФРГ. Трыумф левага картэля ў зямлі Саар здольны абрушыць цяперашнія палітычныя тэндэнцыі, разбурыць існуючыя
партыйныя канфігурацыі ва ўсёй краіне. Яшчэ ўчора большасць палітолагаў думала, што па выніках выбараў хрысціянскія дэмакраты застануцца пры ўладзе, узяўшы сабе ў кааліцыю на правах малодшых
партнёраў «Свабодных дэмакратаў». Аднак цалкам рэальна, што ў дзвюх партый не хопіць для гэтага галасоў у бундэстагу.
Наадварот, на большасць могуць разлічваць левыя партыі. Іншая справа, што раней Зялёныя і сацыял-дэмакраты ўпарта адмаўляліся ад ідэі ўваходжання ў кабінет, дзе будуць праціраць штаны былыя камуністы
ГДР. Пасля саарскага прэцэдэнту такая формула ўрада ўжо не будзе выглядаць экзатычна. Хаця самі босы сацыял-дэмакратаў упарта працягваюць адмаўляцца да магчымасці любога саюзу з левымі. Оскар
Лафантэн для іх папросту непрымальная асоба, якая разбурыла партыю.
Прыкладна год таму ў партыі ўжо мела месца вялікая спрэчка, выкліканая сітуацыяй у зямлі Гесен, дзе магла нарадзіцца чырвона-ружова-зялёная кааліцыя. Тады перамаглі праціўнікі кааперацыі з Левымі. На
гэты раз можа быць інакш. Старшыня эсдэкаў Франк-Вальтэр Штайнмаер ужо заявіў, што не дазволіць кансерватарам спекуляваць на выніках выбараў у зямлі Саар.
Ва ўсёй гэтай гісторыі да канца невядома пазіцыя Зялёных, якія, атрымаўшы ўсяго 2–3 мандаты ў будучым парламенце, могуць у выніку вызначаць, хто стане старшынёй ураду. У прынцыпе, эколагаў
адносяць да левых, аднак на месцах яны часта складаюць блокі з кансерватарамі. Год таму ў Гамбургу быў створаны першы ў гісторыі ФРГ зямельны чорна-зялёны ўрад. Тэндэнцыя можа быць працягнутая і ў
зямлі Саар.