Казахстан. Заходнія казахі абвесцяць сваю дзяржаву?

Калі верыць расійскім СМІ, вядомае крывавае падаўленне страйку нафтавікоў у Жанаазене было следствам арганізаванай правакацыі. За ёй, быццам, стаяла мясцовая эліта, незадаволеная кадравай палітыкай Назарбаева, які выкідвае з эшалонаў улады заходніх казахаў.



a3690242_49b5_4df4_a3cf_1769b037869f_w640_r1_s.jpg

Плакат з патрабаваннем і кветкі каля манумента Незалежнасці па памерлых у Жанаазене

Акрамя таго, на захадзе Казахстана, нібыта, існуе асаблівая рэгіянальная ідэнтычнасць. Тут жыхары лічаць сябе не казахамі, а адайцамі. Гэта звязана і з рэлігійным фактарам: на захадзе Казахстана вялікай папулярнасцю карыстаецца не заўважны ў іншых абласцях краіны салафізм — плынь, прыхільнікі якой прапагандуюць зварот да «чыстага» ісламу.

 

Зноў жа, калі верыць артыкулам у расійскіх СМІ, адайцы заўсёды былі супраць знешняга дыктату і аж да 1930 года аказвалі супраціў Саветам, арганізаваўшы качавое ханства Адай. Нарэшце, інтарэс да сепаратызму звязаны з эканамічным фактарам. Багаты на газ і нафту Мангістаў дае 15 працэнтаў бюджэту краіны. Усё гэта дазваляе зрабіць выснову пра прычыны, якія прывядуць да абвяшчэння адайскай дзяржавы.

 

Адсутнасць нейкай фактуры ў такіх публікацыях дае права называць іх журналісцкай прыдумкай. Аднак тое, што страшылкі пра адайскі сепаратызм друкуюць блізкія да Крамля выданні, сведчыць, што ў іх заказчык сур’ёзны.

 

Паводле казахскай прэсы