Украіна. Мірашнічэнку праславіў Ленін

Гучная акцыя па знішчэнні помніка Леніну ў горадзе Ахтырка групай нацыяналістаў з арганізацыі «Свабода» пад кіраўніцтвам нардэпа Ігара Мірашнічэнкі прынесла апошняму агульнанацыянальную славу.



lenin3.jpg

Разам з ёй у Мірашнічэнкі з’явілася хеўра ворагаў, якія пачалі шукаць на яго кампрамат. У выніку ворагі знайшлі факты, якія ўказваюць на тое, што, быццам, нацыяналіст Мірашнічэнка на самай справе жыве за кошт… рускіх.

 

Справа ў тым, што на сястру Ігара запісаны кіеўскі гатэль «NyvkyPlaza», у якім любяць прыпыняцца госці з Масквы, у тым ліку вядомыя артысты. На аснове гэтай інфармацыі сайты, блізкія да Партыі рэгіёнаў, вінавацяць Мірашнічэнку ў тым, што ён жыве за кошт ненавісных яму маскалёў. У якасці доказу яны цытуюць каментары на сайце гатэлю. Амаль усе каментатары — турысты з Расіі.

 

Аднак пакуль такі піяр не выклікаў вялікага інтарэсу ў грамадстве. Не дарма закладзеная Мірашнічэнкам мода на знішчэнне помнікаў часоў СССР крочыць па краіне. Практычна кожны дзень з розных куткоў краіны паступаюць навіны на атакі на мемарыялы Леніна.

 

Паводле ўкраінскай прэсы