У Санкт-Пецярбургу пачаліся беларускамоўныя набажэнствы

У нядзелю, 10 сакавіка, у Санкт-Пецярбургу ў касцёле Успення Найсвяцейшай Панны Марыі пачаліся набажэнствы на беларускай мове. Правядзенне службаў на беларускай мове стала магчымым дзякуючы намаганням некалькіх мясцовых энтузіястаў і падтрымцы грэка-каталіцкага святара Кірыла.



mahzh_w465h262.jpg

Падчас казані ён адзначыў, што Касцёл павінен арганічна ўпісвацца ў той культурны і нацыянальны кантэкст, у якім знаходзіцца, а таксама спрыяць развіццю і ўдасканаленню нацыянальных каштоўнасцяў народа, паведамляе сайт "Беларусы Пецярбурга".

Некалькі гадоў таму ў гэтым жа храме святар з Беларусі Сяргей Сурыновіч ужо служыў імшы па-беларуску, але пасля яго ад'езду справа заціхла.

Наступная беларускамоўная служба ў Санкт-Пецярбургу пройдзе ў сярэдзіне красавіка.

telegraf.by