Кітаю больш не трэба Беларусь для выхаду на Еўропу

Сербія стала першай краінай у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, якая ўстанавіла ўсеабдымнае стратэгічнае партнёрства з Кітаем. Прынамсі так гаворыцца ў афіцыйных паведамленнях.

serb_cn.jpg

Краіна геаграфічна размешчана на скрыжаванні Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Сваё суцпрацоўніцтва Кітай пачаў з будаўніцтва дарогі. Што даволі сімвалічна.

Праект будаўніцтва кальцавой аўтастрады вакол Белграда ў сталіцы краіны стаў для кампаніі POWERCHINA важнай вяхой на шляху да засваення еўрапейскага рынку. На цырымоніі адкрыцця ўчастка S5 прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч узгадаў старую кітайскую прыказку «Калі хочаце стаць багатым, пабудуйце спачатку дарогі».

Цесныя кітайска-сербскія адносіны і дружалюбныя адносіны сербскага ўрада і народа да кітайскіх прадпрыемстваў паслужылі добрай асновай для прасоўвання праекта будаўніцтва кальцавой аўтастрады вакол Бялграда. Для лакалізацыі кіравання праектам была прыцягнута вялікая колькасць сербскіх інжынераў і кіраўнікоў старэйшага звяна, што не толькі скараціла пераходную фазу на папярэднім этапе, але і заклала трывалую аснову для планамернай рэалізацыі праекта.

Намеснік галоўнага інжынера праекта Ёвіца Радзіч (Jovica Radic) заявіў, што завяршэнне будаўніцтва аўтастрады прывядзе да зніжэння транспартнай нагрузкі і выпадкаў перанакіравання транспартных патокаў у сталіцы, скарачэння колькасці дарожна-транспартных здарэнняў, зніжэння кошту ваджэння, зніжэння ўзроўню забруджання гарадскога паветра і скарачэння шкодных выкідаў і шуму ад транспартных сродкаў у гарадскіх раёнах.


«Гэты праект уяўляе сабой складаную задачу. Падрадчыкі гатовы да яе вырашэння, і за абмежаваны час яны ўклалі ў гэта шмат майстэрства і намаганняў. Значную частку праекта складаюць тунелі і масты, што абцяжарвае будаўніцтва. Аднак у такіх умовах упартая праца спецыялістаў POWERCHINA, яе кіраўніцкія навыкі, высокі тэхнічны ўзровень і цудоўныя будаўнічыя магутнасці паказалі, што яна будзе надзейным партнёрам у інфраструктурным сектары для будучых праектаў», — заявіў г-н Радзіч. Ён выказаў надзею на тое, што кітайскія кампаніі змогуць падзяліцца сваім вопытам імклівага развіцця ў Кітаі праз свае веды, палітычны ўплыў і тэхналогіі і ўнесці свой уклад у развіццё Сербіі.

Варта адзначыць, што ад пачатку Кітай разглядаў менавіта Беларусь як плацдарм для выхаду на еўрапейскі рынак. Аднак падзеі апошніх гадоў, санкцыі і ўцягванне Беларусі ў вайну Расіі з Украінай прымусілі змяніць стратэгію.

Дарэчы, у чэрвені 2022 года Сербія з Кітаем падпісалі пагадненне аб інвестыцыях у памеры 3 мільярдаў долараў, дамовіліся аб працягу будаўніцтва аўтамагістраляў і чыгунак, аб куплі дронаў. Спецыялісты кажуць аб узмацненні ўплыў Кітая ў Сербіі і аб яго жаданні такім чынам забяспечыць перавагу ў геапалітычных гульнях.

Хтосьці ўжо назваў гэта будаўніцтвам «новага Шаўковага шляху», які праходзіць ад Кітая да Еўропы, праз грэцкі Пірэйскі порт, а затым праз Балканы, у тым ліку Сербію.