Куба: канец сацыялізму

Маргарэт Тэтчэр, Рональд Рэйган, Ягор Гайдар. Гэтым ліберальным рэфарматарам нават не сніўся маштаб рынкавай трансфармацыі, якая стартуе сёння на камуністычнай Кубе. Тут вырашылі “парваць кантракт з кожным чацвёртым працоўным.

1 жніўня 2010 года. На пася­джэнні Народнай Асамблеі (кубінскі парламент) слова далі прэзідэнту Раулю Кастра. Ён запатрабаваў ад урада тэрмінова прыняць “важнае структурнае і канцэптуальнае рашэнне для скарачэння бюджэтнага дэфіцыту.



a4fa7175d4757e45eac71a8487751f63.jpg

Маргарэт Тэтчэр, Рональд Рэйган, Ягор Гайдар. Гэтым ліберальным рэфарматарам нават не сніўся маштаб рынкавай трансфармацыі, якая стартуе сёння на камуністычнай Кубе. Тут вырашылі “парваць кантракт з кожным чацвёртым працоўным.
1 жніўня 2010 года. На пася­джэнні Народнай Асамблеі (кубінскі парламент) слова далі прэзідэнту Раулю Кастра. Ён запатрабаваў ад урада тэрмінова прыняць “важнае структурнае і канцэптуальнае рашэнне для скарачэння бюджэтнага дэфіцыту.
Партыя сказала: “Трэба!. Урад адказаў: “Ёсць!. 14 верасня Савет міністраў і прафсаюзы апублікавалі сумесны дакумент, адпаведна якому да сакавіка наступнага года колькасць працоўных, занятых у дзяржаўным сектары (прадпрыемстваў іншай формы ўласнасці на Кубе амаль няма), будзе скарочана на паўмільёна. Усяго на Кубе прыкладна 2 мільёны працоўных. Такім чынам, на вуліцу будзе выстаўлены кожны чацвёрты.
Міністры і прафсаюзныя бонзы тлумачаць неабходнасць драконаўскага закона “патрэбай аптымізаваць вытворчасць і палепшыць якасць паслуг. У любым выпадку маштабы рэформы проста фантастычныя.
Між тым кубіназнаўцы пага­джаюцца, што падобных крокаў ад урада трэба было чакаць. Пасля часовага паляпшэння сацыяльна-эканамічнай сітуацыі ў пачатку гэтага стагоддзя ў 2008 годзе на востраве Свабоды пачаўся новы этап крызісу. Крызіс выкліканы не толькі традыцыйнымі ўнутранымі, але і знешнімі фактарамі — амерыканскае эмбарга на гандаль з Кубай і суцэльная глабальная рэцэсія, якая паменшыла колькасць турыстаў на кубінскіх курортах.
Сваю ролю адыгралі тры буйныя цыклоны, якія запар атакавалі Кубу у 2008-м, што прывяло да скарачэння вытворчасці цукру. Плюс падзенне на міравых рынках попыту на цынк, які здабываюць на Кубе. У выніку сёння каля 70 працэнтаў прадуктаў масавага спажывання кубінскі ўрад набывае за мяжой. Па словах таго ж Рауля Кастра, падобная схема пагражае нацыянальнай бяспецы.
Нягледзячы на тое, што Рауль Кастра канстатаваў наяўнасць сістэмных праблем ў краіне адразу, як тры гады таму заняў пост прэзідэнта, глабальныя змены ён пачаў толькі зараз. Раней усё абмяжоўвалася дазволам валодаць мабільнікамі, ствараць прыватныя фірмы ў сферы паслуг і браць зямлю ў арэнду. Аднак апошнія рэформы, безумоўна, самыя радыкальныя за ўвесь час яго кіравання.
Чаго варта чакаць на Кубе пасля таго, як на працоўным рынку з’явіцца сапраўдная армія беспрацоўных? Уладныя ідэолагі мараць пра тое, што новыя беспрацоўныя дадуць штуршок развіццю такіх сектараў, як будаўніцтва і агракультура. Скептыкі чакаюць не эканамічнага цуду, а імклівай паўперызацыі насельніцтва. Яны сыходзяць з таго, што былому чыноўніку (гэту катэгорыю працоўных будуць звальняць у першую чаргу) цяжка стаць будаўніком або рабочым з добрай кваліфікацыяй.
Затое можна дакладна чакаць з’яўлення своеасаблівай палітычнай апазіцыі Кастра. У заходняй прэсе з’явіліся матэрыялы дыскусій апошніх збораў Кампартыі Кубы. Некаторыя ўдзельнікі збораў выступалі супраць бюракратаў, якія прымаюць рашэнні без уліку наступстваў іх рэалізацыі для працоўных мас.
Афармляецца ў партыі паступова і група “лібералаў, якая гуртуецца вакол Рауля Кастра. Гэта кааліцыя часткі апаратчыкаў і прадстаўнікоў дырэктарскага корпуса, якія жадаюць развіцця Кубы па кітайскай або в’етнамскай мадэлі. У гэты лагер можна запісаць таксама і самога Фідэля Кастра. За тыдзень да абвяшчэння пра масавыя скарачэнні ў амерыканскім часопісе “The Atlantic з’явілася ягонае інтэрв’ю, дзе Фідэль заявіў: “Кубінская мадэль не функцыянуе. Кубіназнаўцы лічаць, што гэтыя словы былі своеасаблівым блаславеннем на структурныя трансфармацыі.
Нарэшце, у кубінскай Кампартыі ёсць трэцяя пазіцыя. Яе рэпрэзентуюць маладыя партыйцы і людзі, блізкія да мясцовай багемы, якія вераць у магчымасць мадэлі “сацыялізму ўдзелу . На гэтым этапе яны патрабуюць не столькі ліберальных рынкавых рэформаў, колькі пашырэння працоўнага самакіравання і свабоды прэсы.
Чытачу цікава будзе даведацца, як рэагуюць на рэформы на Кубе ў ЗША. Парадаксальна, аднак вядучыя выданні, якія адлюстроўваюць інтарэсы буйнага бізнесу і палітычнай эліты, не ў захапленні ад новаўвядзенняў на востраве Свабоды.
“Foreign Affaires хвалююцца за тое, што рэформы “відавочна паслабяць сістэму аховы здароўя. Перш за ўсё яе рэзервы будуць знішчаныя масавай эміграцыяй медыкаў. Яе рэшткі амерыканскія фірмы ператвораць у абмежаваны сектар медыцынскага турызму.
“Wall street Journal заклапочаны тым, што “рэструктурызацыя справакуе новую сацыяльную стратыфікацыю, якая будзе спрыяць стварэнню класа белай буржуазіі і маргіналізацыі чарнаскурай часткі насельніцтва Кубы.
У адным усе аглядальнікі пагаджаюцца — кубінскаму сацыялізму прыходзіць канец.