«Луна-25» сутыкнулася з Месяцам. Пацярпела крушэнне расійская касмічная станцыя

Расійская дзяржаўная карпарацыя «Раскосмас» паведаміла пра крушэнне місіі «Луна-25», якая была адпраўлена на Месяц. Гэта чарговы ўдар па іміджы расійскай касмічнай індустрыі, якой любяць ганарыцца ў РФ.

Фота РІА "Навіны"

Фота РІА "Навіны"

Паводле папярэдніх звестак, станцыя перайшла на неразліковую арбіту і сутыкнулася з Месяцам. Іншымі словамі, грымнулася ад паверхню спадарожніка Зямлі. Сувязь з касмічнай даследчай станцыяй «Луна-25» перапынілася.

У дзяржкарпарацыі распавялі, што 19 жніўня ў адпаведнасці з праграмай палёту «Луны-25» была прадугледжана выдача імпульсу для фарміравання яго перадпачадачнай эліптычнай арбіты.

Паводле даных «Раскосмасу», у 14:57 мск сувязь са станцыяй перапынілася, а дзеянні па пошуку апарата і ўваходжанні з ім у сувязь апынуліся безвыніковымі.

«Паводле вынікаў папярэдняга аналізу, у сувязі з адхіленнем фактычных параметраў імпульсу ад разліковых, апарат перайшоў на неразліковую арбіту і спыніў сваё існаванне ў выніку сутыкнення з паверхняй Месяца», – гаворыцца ў паведамленні.

Прычыны таго, што здарылася, будзе высвятляць спецыяльна фармаваная міжведамасная камісія, дадалі ў «Раскосмасе».

Напярэдадні, 19 жніўня, пры пераходзе станцыі «Луна-25» на перадпасадачную арбіту адбылася няштатная сітуацыя, праз якую выканаць манеўр з зададзенымі параметрамі не ўдалося.


Глядзіце таксама

«Луна-25» была запушчана ноччу 11 жніўня з касмадрома Усходні. Першая карэкціроўка траекторыі палёту была праведзена 12 жніўня, а другая – 14 жніўня. 16 жніўня даследчая станцыя выйшла на арбіту штучнага спадарожніка Месяца, а на наступны дзень зрабіла першы здымак месяцовай паверхні, на якой намаляваны кратар Зееман на адваротным баку спадарожніка Зямлі. У «Раскосмасе» распавялі, што дно кратара, як аказалася, спярэшчана драбнейшымі кратарамі. 18 жніўня «Луна-25» скарэктавала калямесячную арбіту пры падрыхтоўцы да пасадкі.

Запуск станцыі павінен быў адбыцца яшчэ ў 2015 годзе, але неаднаразова адкладаўся. «Луна-25» стала першай месяцовай місіяй у гісторыі сучаснай Расіі, у рамках якой станцыя мусіла робіць мяккую пасадку ў раёне паўднёвага полюса Месяца. Там яна павінна была сабраць месяцовы грунт і даставіць яго на Зямлю. У рамках праекта таксама планаваўся запуск аўтаматычнага зонда, арбітальная частка якога дазволіла б вырабіць дыстанцыйныя даследаванні і выбраць прыдатныя пляцоўкі для наступных спушчальных апаратаў.

Папярэдні апарат «Луна-24» быў запушчаны ў 1976 годзе, першыя выявы нябачнага з зямлі боку Месяца былі атрыманы ў 1959 годзе, іх зрабіла станцыя «Луна-3».