Манголы супраць прыгнёту

У абхопленай пратэстамі кітайскай правінцыі Унутраная Манголія ўведзена ваеннае становішча. Пасля тыбетцаў і уйгураў незалежнасці патрабуюць манголы.

У аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая працягваюцца хваляванні. У акцыях пратэсту, якія праходзяць у наваколлях горада Шылін-Хот, бяруць удзел тысячы манголаў, галоўным чынам школьнікі са старэйшых класаў. Па звестках міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Амnisty International», у некаторых раёнах Унутранай Манголіі нават уведзена ваеннае становішча.



c96ebeee051996333b6d70b2da6191b0.JPG

У абхопленай пратэстамі кітайскай правінцыі Унутраная Манголія ўведзена ваеннае становішча. Пасля тыбетцаў і уйгураў незалежнасці патрабуюць манголы.
У аўтаномным раёне Унутраная Манголія на поўначы Кітая працягваюцца хваляванні. У акцыях пратэсту, якія праходзяць у наваколлях горада Шылін-Хот, бяруць удзел тысячы манголаў, галоўным чынам школьнікі са старэйшых класаў. Па звестках міжнароднай праваабарончай арганізацыі «Амnisty International», у некаторых раёнах Унутранай Манголіі нават уведзена ваеннае становішча.
Дэманстранты патрабуюць пакараць вінаватых у забойстве Мергена, лідара мангольскіх фермераў. Апошні спрабаваў перакрыць праезд грузавікам з вугалем, абараняючы землі для выпасу. Як паведамляюць мясцовыя крыніцы, 10 мая 24-тонавы грузавік з вугалем, у кабіне якога былі два ханьца (карэнная этнічная група Кітаю), зрабіў наезд на Мергена. Адпаведна сведкам, колы правалаклі яго цела прыкладна 150 метраў.
Мясцовыя ўлады спрабуюць замяць інцыдэнт, што выклікала абурэнне ў жыхароў мангольскай нацыянальнасці. Аднак глабальным чыннікам пратэстаў з’яўляецца пагроза знікнення традыцыйнага ладу жыцця этнічных манголаў. Паколькі Пекін абвясціў Унутраную Манголію «энергетычнай базай Кітая», заахвоціў горназдабываючыя кампаніі адкрываць у рэгіёне вугальныя шахты і адначасова ажыццяўляе прымусовае перасяленне адсюль мясцовых жывёлаводаў. У выніку дзясяткі тысяч мангольскіх пастухоў былі змушаны змяніць свой лад жыцця і, як вынік, страцілі сродкі да існавання. Адной з ахвяр эканамічнай палітыкі, якую праводзіў Пекін, быў той самы нябожчык Мерген.
Зараз галоўнае пытанне, якое цікавіць экспертаў, — ці набудуць пратэсты палітычныя, у першую чаргу нацыянальна-вызвольныя лозунгі? На першы погляд, пытанне гучыць не па адрасе. Этнічныя манголы ў рэгіёне з’яўляюцца меншасцю — іх тут меней за 20 працэнтаў з 24 мільёнаў насельніцтва Унутранай Манголіі. Шматлікія манголы, якія навучаюцца ў кітайскіх школах, на мангольскай мове размаўляюць мала ці наогул не ведаюць яе.
З другога боку, існуе доўгая традыцыя барацьбы ўнутраных манголаў за незалежнасць ад Пекіну. Народы, якія засялялі тэрыторыю Унутранай Манголіі, гістарычна ніколі не былі часткай Кітая. Яны перыядычна падзяляліся на паўднёвую і паўночную орды, або на заходнюю і ўсходнюю орды, змагаліся паміж сабой і былі таксама звязаныя з палітычнымі працэсамі ў так званай Знешняй Манголіі (цяперашняя Мангольская Народная Рэспубліка).
У 1691 годзе Унутраная і Знешняя Манголія сталі часткай Цыньскай імперыі. У пачатку ХХ стагоддзя была абвешчаная незалежнасць Знешняй Манголіі, якая, праўда, хутка трапіла пад пратэктарат Расіі. Усе кланы Унутранай Манголіі пажадалі ўвайсці ў дзяржаўнае фармаванне, аднак Расія і Японія дамовіліся, што Унутраная Манголія захаваецца як сфера ўплыву Японіі, застаючыся фармальна ў складзе Кітаю.
Падчас Другой сусветнай вайны некаторыя князі Унутранай Манголіі спрабавалі абапірацца на Японію, каб выйсці з-пад кантролю кітайскай адміністрацыі. Ужо ў 1934 годзе нацыяналісты арганізавалі антыкітайскі мяцеж. Нанкін — тагачасная сталіца Кітаю — быў вымушаны надаць краю аўтаномію. У кіраўніцтве руху мангольскіх нацыяналістаў быў князь Дэ Ван Дэмчыгдонраў. У наступным годзе ён дабіўся ад японцаў згоды на стварэнне дзяржаўнага ўтварэння Мэнцзян, прэзідэнтам якога сам і стаў.
Мэнцзян меў усе знешнія атрыбуты дзяржаўнасці — сімволіку, валюту, банкаўскую сістэму, пошту і г.д. — хаця па статусу быў ніжэй за іншыя марыянетачныя японскія рэжымы кшталту Маньчжурыі. Паколькі большасць насельніцтва была кітайцамі, Мэнцзян разглядалі як адміністратыўную адзінку Кітаю, хаця і аўтаномную. Аднак з часам Дэ Ван Дэмчыгдонраў дабіўся ад японцаў змены дзяржаўнай канцэпцыі. Мэнцзян стаў разглядацца як выключна мангольская дзяржава. У 1943 годзе край перайменавалі ў Мангольскую Аўтаномную Федэрацыю. Быў узяты курс на мангалізацыю тубыльцаў.
У жніўні 1945 года войска Мангольскай Народнай Рэспублікі ў рамках дапамогі наступу Чырвонай Арміі супраць Квантунскай арміі, уступіла ва Унутраную Манголію. Узнікла ідэя аб’яднання абодвух Манголій. Аднак хутка пасля вызвалення Унутраная Манголія была пакінутая мангольскімі войскамі. Прычынай сталі планы Сталіна па «інтэграцыі» Кітая ў межах маньчжурскай імперыі Цын для супрацьстаяння ЗША на Далёкім Усходзе.
Дэ Ван Дэмчыгдонраў спрабаваў узняць паўстанне супраць уключэння Унутранай Манголіі ў склад КНР, аднак без асаблівых вынікаў. У 1949 годзе ён эміграваў у Манголію, дзе спачатку як вядомы патрыёт быў горача сустрэты суайчыннікамі. Аднак ужо ў лютым 1950 года быў арыштаваны органамі бяспекі перададзены ў рукі ўлад КНР як падрыўны элемент. У наступныя гады, знаходзячыся пад назіраннем кітайскіх спецслужбаў, Дэмчыгдонраў працаваў у музеі гісторыі Унутранай Манголіі і нават напісаў дзевяць тамоў мемуараў. Памёр Дэ Ван Дэмчыгдонраў праз 13 гадоў пасля апісаных падзей у 64-гадовым узросце.
Аднак ягоная справа не памерла. У мангольскай эміграцыі існуе як мінімум дзве партыі, і абедзве яны выступаюць за выхад Унутранай Манголіі са складу Кітаю. Гаворка пра Мангольскі Дэмакратычны Альянс і Народную партыю Унутранай Манголіі. Наўрад ці трэба пераацэньваць іх палітычную вагу, аднак паўплываць на праграмныя лозунгі пратэстуючых ва Унутранай Манголіі жывёлаводаў і школьнікаў яны здольныя.
На цяперашні момант перспектывы пратэстаў з’яўляюцца незразумелымі. У тым ліку з-за таго, што сёння Унутраная Манголія ў інфармацыйным плане практычна ізаляваная кітайскімі ўладамі ад свету. Эксперты пагаджаюцца ў адным — цяперашнія дэманстрацыі ва Унутранай Манголіі лічацца самымі маштабнымі ў краі за апошнія 20 гадоў. У дадатак гэта нешта новае. Пратэсты на нацыянальнай глебе вельмі рэдкія для гэтай вобласці, у адрозненне ад іншых праблемных рэгіёнаў Кітая.