Мядзведзеў прэзідэнт. Дасье ў карыкатурах

15 гадоў таму, 2 сакавіка 2008-га прэзідэнтам Расіі стаў Дзмітрый Мядзведзеў. Шмат хто згадвае ягоную супярэчлівую кадэнцыю як апошні шанц на выратаванне дэмакратыі ў РФ. Прапануем вам падборку карыкатур на гэту тэму ў сусветных СМІ.

Праз 15 гадоў пасля свайго абрання прэзідэнтам Дзмітрый Мядзведзеў застаецца публічнай фігурай, але хутчэй успрымаецца як фрык, які піша агрэсіўныя тэксты на тэму вайны на Украіне. Адпаведным чынам яго і выяўляюць.

Праз 15 гадоў пасля свайго абрання прэзідэнтам Дзмітрый Мядзведзеў застаецца публічнай фігурай, але хутчэй успрымаецца як фрык, які піша агрэсіўныя тэксты на тэму вайны на Украіне. Адпаведным чынам яго і выяўляюць.

Усё пачалося 10 снежня 2007 года, калі кіраўнікі вядучых праўладных партый Расіі прапанавалі кандыдатуру Дзмітрыя Мядзведзева на прэзідэнцкія выбары 2008 года. У той жа дзень ідэя была падтрымана Пуціным, які паводле канстытуцыі не мог балатавацца на наступны тэрмін. Навіна выклікала здзіўленне ў грамадстве. 42-гадовы Мядзведзеў — непублічны чыноўнік другой лігі, практычна не быў вядомы. Зрэшты, ніхто не сумняваўся, што ён з'яўляецца крэатурай ВВП, што ахвотна высмейвалі карыкатурысты.

1_675.jpg


2 сакавіка 2008 года, набраўшы 70,3% (52 530 712), Мядзведзеў быў абраны прэзідэнтам. Напэўна, першым сур'ёзным выпрабаваннем для новага гаранта стаў канфлікт у Паўднёвай Асеціі. Там 8 жніўня 2008-га пачаліся сутыкненні грузінскіх і расейскіх вайскоўцаў. Мядзведзеў быў змушаны асабіста агучваць найважнейшыя рашэнні Крамля, напрыклад, аб дыпламатычным прызнанні Абхазіі і Паўднёвай Асеціі. Хаця многія сумняваліся ў тым, што Мядзведзеў нешта сапраўды вырашае. 

2_624.jpg


Затое праект "Сколкава" безумоўна асабістая ініцыятыва Дзмітрыя Мядзведзева, які вельмі любіў усялякія гаджэты. У лістападзе 2009 года ён аб'явіў аб "стварэнні сучаснага тэхналагічнага цэнтра па прыкладзе Сіліконавай даліны і іншых падобных замежных цэнтраў". Неўзабаве такі цэнтр запрацаваў у падмаскоўным Сколкава. Вынікі яго працы вельмі супярэчлівыя, што можна прасачыць у шматлікіх малюнках і фотажабах.

4_523.jpg

Вялікі рэзананс выклікала прапанаваная прэзідэнтам рэформа МУС. Згодна з ёй, з 1 сакавіка 2011 года міліцыя афіцыйна спыніла сваё існаванне. Ёй на змену прыйшла паліцыя, куды набіралі пасля пераатэстацыі былых міліцыянераў. З дапамогай гэтай працэдуры планавалася стварыць новы сілавы орган эфектыўных прафесіяналаў. На практыцы, як мы бачым на карыкатурах таго часу, змянілася мала.

5_487.jpg

Нягледзячы на нейкія самастойныя крокі, Мядзьведзеў заўсёды быў паслухмянай прыладай Пуціна. Менавіта ён у лістападзе 2008-га прапанаваў папраўкі ў Канстытуцыю, якія пашыралі паўнамоцтвы выканаўчай улады і павялічвалі тэрмін кадэнцыі прэзідэнта. Законатворчая дзейнасць тандэму Мядзведзеў-Пуцін — тэма аднаго з малюнкаў сучасніка.

6_361.jpg

Мядзведзеў, выхадзец з асяроддзя піцерскай інтэлігенцыі, выглядаў больш ліберальным. Гэта час ад часу выяўлялася ў публічных выступах. У прыватнасці, ён заявіў аб неабходнасці пераадолення сталінізму ў Расіі. Хоць абсалютнай большасці Мядзведзеў запомніўся афарызмам "Грошай няма, але вы трымайцеся". Гэтая тэма неаднаразова абыгрывалася ў карыкатурах.

7_260.jpg

Яшчэ больш ліберальным было атачэнне Мядзведзева. Падчас набліжэння прэзідэнцкіх выбараў 2012-га яны прапанавалі Мядзведзеву стварэнне ў краіне Ліберальнай партыі, кандыдатам ад якой ён мог стаць. Праект падтрымалі многія бізнесмены, артысты і людзі з былой ельцынскай каманды. Назіраючы за тым, як Мядзведзеў і Суркоў заваёўваюць давер бізнесменаў і культурнага бамонду, сілавікі з акружэння Пуціна сталі баяцца змены курсу. У канцы лета 2011 года (на сумесным адпачынку) Пуцін пераканаў Мядзведзева адмовіцца ад ідэі другога тэрміна.

Пасля гэтага падавалася, што новы тэрмін Пуціну забяспечаны. 24 верасня 2011 года падчас з'езда партыі "Адзіная Расія" было абвешчана, што на прэзідэнцкіх выбарах у 2012 годзе выставіць сваю кандыдатуру Уладзімір Пуцін.

Але тут нечакана ў снежні 2011 года пачаліся масавыя акцыі пратэсту, звязаныя з вынікамі выбараў у Дзярждуму, якія асвятлялі таксама і карыкатурысты. На малюнку ўнізе ВВП патрабуе знайсці таго, хто распавёў расейцам пра дэмакратыю.   

Удзельнічалі ў тых акцыях і многія людзі з "мядзведзеўскага лагера". Вядомай стала фраза, якая прыпісваецца Наталлі Цімаковай, прэс-сакратару Мядзведзева: "Калі б мы ведалі, што за нас выйдзе столькі народу, мы інакш бы паводзілі сябе ў верасні". Сапраўды, прысутнасць у Крамлі прэзідэнта, які падтрымлівае маніфестацыі, магла змяніць гісторыю. Але было позна. Рашэнне Мядзведзева аб няўдзеле ў выбарах выклікала негатыўны водгук у часткі расейцаў і татальнае расчараванне ў яго персоне.

8_173.jpg