NАТO і Расія папярэджваюць адзін аднаго аб «цяжкіх наступствах»

Ключавыя патрабаванні, якія вылучыла Расія для зніжэння напружанасці на мяжы з Украінай, у NATO адпрэчылі. Зрэшты, дзверы для будучых перамоваў па-ранейшаму адкрытыя. Краіны-сябры заявілі, што вераць у дыялог з Масквой па пытаннях бяспекі на еўрапейскім кантыненце. Але тон свой не змякчылі. Альянс папярэджвае апанента аб цяжкіх наступствах сваіх рашэнняў, піша euronews.com.

thumbs_b_c_7ac647cd9f570bc1dddb525e65d5a0c7.jpg

Вэндзі Шэрман, намеснік дзяржсакратара ЗША, адзначыла: «Усё магчыма ў гэтым свеце. Пра правал дыпламатыі гаворкі не ідзе. Гаворка пра тое, каб прэзідэнт Пуцін не зрабіў выбар, які на самай справе, я думаю, прынясе велізарнае гора яго суайчыннікам, таму што гэта пацягне за сабой вялікія эканамічныя выдаткі для Расіі, калі гэтыя дзеянні будуць прынятыя. Я думаю, сам ён гэта разумее. На гэтым тыдні ён атрымаў сігналы аб згуртаванасці і салідарнасці. Ён ведае аб тым, што мы праявім адзінства, наклаўшы санкцыі ў тым выпадку, калі ён зробіць няправільны выбар. Але я спадзяюся, што ён паступіць правільна».

Намесніца дзяржсакратара ЗША заявіла, што зусім не чакае ад Расіі адказу тут і цяпер, гэта складаны перамоўны працэс, адзін з этапаў якога — сустрэча ў Вене ў чацвер, — дадала Вэндзі Шэрман.

А генеральны сакратар альянсу падкрэслівае, што NАТO не саступіць патрабаванням Расіі.

Енс Столтэнберг, генеральны сакратар NАТO, кажа: «Мы гатовыя дамовіцца пра скарачэнне сіл у рамках пагадненняў аб кантролі над звычайнымі або ядзернымі ўзбраеннямі, якое б адбывалася збалансавана і паддавалася праверцы. Аднак мы не гатовыя да скарачэння ў аднабаковым парадку. Тым больш на фоне значнага нарошчвання расійскай ваеннай моцы. Мы павінны разумець, што Расія — гэта краіна-агрэсар. Яна ўварвалася ў Украіну, акупавала яе частку — Крым — і працягвае кантраляваць або дэстабілізоўваць сітуацыю ва усходняй Украіне, у Данбасе».

Расія абвяргае абвінавачванні, сцвярджаючы, што ўмацаваннем сваіх рубяжоў вымушана адказваць на пашырэнне NАТO. Масква таксама папярэджвае: наступствы эскалацыі могуць быць «самымі непрадказальнымі для бяспекі Еўропы».