Пяскоў: Расія «не кіне» Беларусь ва ўмовах санкцый

Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар кіраўніка РФ, сказаў, што Расія «не кіне» Беларусь ва ўмовах санкцый, піша ТАСС.

39231274_303.jpg

Зрэшты, падтрымка беларускага гаранта паабяцаная пакуль толькі на словах.

Прадстаўнік Крамля не стаў адказваць на пытанне, ці гатовая Расія перанакіраваць праз сваю тэрыторыю пастаўкі беларускіх калійных угнаенняў пасля адмовы Літвы ад такога транзіту праз амерыканскія санкцыі ў дачыненні да Мінска.