Еўрасаюз можа ўвесці новыя санкцыі супраць беларускіх уладаў увесну

Еўрасаюз можа ўвесці ў дзеянне новы пакет санкцый супраць беларускіх уладаў вясной. Пра гэта паведаміў журналіст RFE/RL Рыкард Ёзвяк.

sankczii_rb_mid_rf_zaharova.jpg


«Праца над шостым пакетам санкцый Еўрасаюза па Беларусі працягваецца ў працоўных групах. Можа быць гатовы ранняй вясной», — напісаў ён у сябе ў «Твітары», паведамляе REFORM.by.

Еўрасаюз увёў ужо пяць пакетаў санкцый супраць Беларусі. Калі першыя з іх тычыліся ў асноўным фізічных асоб, то пазней у іх з’явіліся дзяржарганізацыі і кампаніі. Улетку мінулага года былі ўведзеныя галіновыя санкцыі, якія закранулі вытворчасць угнаенняў, нафтаперапрацоўку, фінансавую і тытунёвую галіны.

Таксама санкцыі былі ўведзеныя ЗША, Вялікабрытаніяй, Канадай, Швейцарыяй і шэрагам іншых краін. Беларусь адказала забаронай на імпарт некаторых відаў харчавання з гэтых дзяржаў.