Сем краін далучыліся да санкцый ЕС супраць беларускіх уладаў
Сярод іх — чатыры краіны-кандыдаты на ўступленне ў Еўрасаюз.

Як паведамляе прэс-служба Савета ЕС, Паўночная Македонія, Сербія, Албанія і Чарнагорыя забяспечаць адпаведнасць сваіх нацыянальных палітык рашэнню ЕС ад 2 снежня. Таксама да санкцый далучаюцца Ісландыя, Ліхтэнштэйн і Нарвегія, піша REFORM.by.
«Еўрапейскі саюз прымае да ведама гэтае абавязацельства і вітае яго», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
Нагадаем, у пяты санкцыйны пакет ЕС увайшлі 17 фізічных асоб і 11 кампаній. Санкцыі былі ўведзеныя ў тым ліку за інструменталізацыю мігрантаў.