Галоўчанка абяцае спыніць пастаўкі сыравіны ў Літву ў выпадку закрыцця транзіту для «Беларуськалія»

Прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка пагражае Літве прыпыненнем паставак сыравіны для яе прадпрыемстваў у выпадку, калі будзе прынятая пастанова аб перакрыцці транзіту для «Беларуськалія».

06839381f3c552787822ae0d43776b5b.jpg


«Мы гэта без адказу не пакінем. Нам прыйдзецца прымаць меры ў адказ. Як вы ведаеце, беларускі экспарт у Літву складае каля 1 млрд долараў, але ў асноўным гэта сыравіна і матэрыялы, якія набываюць літоўскія кампаніі для наступнай перапрацоўкі. Гэта датычыцца прадукцыі дрэваапрацоўкі, палімераў і гэтак далей. Калі мы спынім пастаўкі гэтых тавараў, пераарыентуем іх на іншыя рынкі, хай літоўскі бізнес спытае ў свайго ўрада, як ён будзе вырашаць іх праблемы», — цытуе Галоўчанку REFORM.by са спасылкай на прэс-сакратара ўрада.

Нагадаем, у Літве выліўся палітычны скандал пасля таго, як аказалася, што 8 снежня, нягледзячы на санкцыі ЗША, транзіт беларускіх калійных угнаенняў працягнецца праз краіну. Санкцыі Вашынгтона наўпрост не закранаюць узаемаадносіны беларускіх і літоўскіх партнёраў. У выніку міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс накіраваў ва ўрад праект аб забароне транзіту з Беларусі.

Галоўчанка ўпэўнены, што калі Літва перакрые транзіт для Беларусі, то прайграе толькі сама, бо з траўня-чэрвеня прапрацоўваюцца альтэрнатыўныя маршруты паставак.

«Калі нехта ў Літве лічыць, што гэта нанясе нейкую шкоду Беларусі, то магу з усёй адказнасцю заявіць, што галоўная шкода будзе нанесена самой Літве. Вось так жа шкода краіна нанесла сабе палітычнай адмовай ад куплі беларускай электраэнергіі, якая абышлася б Літве як мінімум у два разы танней таго ўзроўню, па якім яны купляюць цяпер на аптовым рынку», — сказаў ён.

Усё б нічога, але невядома, чаму Галоўчанка заклапаціўся спыненнем транзіту праз Літву. Бо раней шмат казалася пра перавалку калія праз порты Расіі. Значыць, варыянт з Расіяй не прайшоў?