Недаглядзелі? Абвінавачанага ў «масавых беспарадках» беларуса вызвалілі з-пад варты ў Маскве

22-гадовага беларускага анархіста Андрэя Казімірава, які абвінавачваецца ва ўдзеле ў «масавых беспарадках» пасля пратэстаў 2020 года, вызвалілі з Маскоўскага СІЗА. Аб судовым рашэнні паведаміў адвакат Казімірава Іларыён Васільеў.

kazimirau_89.jpeg


«Ён быў вызвалены 10 студзеня з прычыны заканчэння гранічнага тэрміну ўтрымання пад вартай — 12 месяцаў, якія мінаюць 14 студзеня», — распавёў адвакат. Пракуратура хадайнічала аб тым, каб прызначыць Казіміраву меру стрымання ў выглядзе забароны пэўных дзеянняў, але суд адмовіў, зазначае REFORM.by.

Нагадаем, 27 ліпеня мінулага года стала вядома, што Еўрапейскі суд па правах чалавека (ЕСПЧ) забараніў Расіі выдаваць Казімірава на радзіму. Расійскі суд праігнараваў гэта.

Берасцеец Андрэй Казіміраў абвінавачваецца ва ўдзеле ў пратэстах 9 жніўня мінулага года ў Беларусі. Яму пагражае 8 гадоў пазбаўлення волі. Падчас аднаго з мітынгаў актывіст быў паранены ў нагу гумавай куляй. У верасні, калі яму стала вядома аб крымінальным пераследзе, ён з'ехаў у Расію, дзе яго затрымалі 14 студзеня 2021 года. 29 красавіка 2021 года Генпракуратура РФ апавясціла беларуса аб задавальненні запыту на экстрадыцыю. Расійскія праваабаронцы прызналі берасцейца палітвязнем.

Ннапярэдадні Расія выдала беларускім уладам жлобінца Дзмітрыя Падлобнікава, экстрадыцыю якога раней забараніў ЕСПЧ.