Расія выдала Беларусі пратэстоўца, экстрадыцыю якога забараніў ЕСПЧ

Расія экстрадавала на радзіму беларуса Дзмітрыя Падлобнікава. Між тым Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць яго на радзіму да 31 студзеня 2022 года.

padlobnikau.jpg

Праваабаронцам стала вядома, што Расія выдала беларускім уладам жлобінца Дзмітрыя Падлобнікава. Відаць, хлопец знаходзіцца ў гомельскім СІЗА-3.

Зрэшты, яшчэ 28 снежня адвакатка Дзмітрыя Падлобнікава Марыя Красава распавяла «Медыязоне», што яе падабароннага вывезлі з СІЗА, і выказала меркаванне, што яго могуць экстрадаваць у Беларусь.

25-гадовага Дзмітрыя Падлобнікава абвінавачваюць у супраціве сілавікам і спробе нанесці ўдары супрацоўніку міліцыі падчас акцыі пратэсту ў дзень прэзідэнцкіх выбараў у Жлобіне.


Беларускія сілавікі затрымалі Дмітрыя 9 жніўня 2020 года, пратрымалі тры дні ў Петрыкаўскім РАУСе і адпусцілі на волю. Пазней ён выехаў на працу ў Расію, аднак у траўні 2021 года быў затрыманы па запыце Беларусі. Дзміртыю пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў Расіі выдаваць Падлобнікава Беларусі.