Аб'яднанне былых сілавікоў заявіла аб стварэнні сваёй сістэмы распазнання асоб

Гэтая сістэма распазнання асоб распрацаваная і створаная на аснове баз даных МУС, узламаных хакерамі.

2_1_13.jpg


«Цяпер у нашым распараджэнні маецца магутны інструмент для ідэнтыфікацыі памагатых злачыннага рэжыму, якія бралі ўдзел ва ўчыненні злачынстваў супраць беларускага народа» — гаворыцца ў паведамленні ў сацсетках.

Таксама ў паведамленні прапануецца высылаць фота і відэаматэрыялы з зафіксаванымі момантамі злачынстваў з боку асобаў (хай нават у балаклавах) у тэлеграм-бот «для правядзення мерапрыемстваў па выяўленню злачынцаў».