АДКБ: Для вываду войскаў спатрэбіцца зварот Казахстана

Пастанова аб вывадзе сіл АДКБ з Казахстана будзе прынятая пасля афіцыйнага звароту кіраўніцтва краіны. Пра гэта заявіў прэс-сакратар арганізацыі Уладзімір Зайнетдзінаў.

odkb_2.jpg


«У Сакратарыяце АДКБ ведаюць пра заяву прэзідэнта Казахстана Касым-Жамарта Такаева. Звароту ад казахстанскага боку пакуль не паступала. Як толькі ён паступіць, у Сакратарыяце АДКБ аператыўна падрыхтуюць усе праекты рашэнняў Савета калектыўнай бяспекі», — цытуе прэс-сакратара REFORM.by.

У рашэнні будзе вызначаны парадак вываду войскаў.

Нагадаем, сёння прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў заявіў, што вывад сіл АДКБ пачнецца праз два дні і працягнецца каля 10 дзён. Перакідку войскаў скончылі літаральна пазаўчора. Усяго ў Казахстан было накіравана 2030 вайскоўцаў Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Арменіі і Таджыкістана. У Крамлі пры гэтым рашэнне аб вывадзе войскаў назвалі прэрагатывай краіны, якая іх запрасіла.