Вывад войскаў АДКБ з Казахстана пачнецца праз два дні
Сітуацыя ва ўсіх рэгіёнах Казахстана стабільная, асноўная місія АДКБ завершана, паведаміў сёння прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў.

Вывад міратворцаў пачнецца праз два дні і зойме не больш за дзесяць дзён, сказаў ён.
Нагадаем, што Такаеў звярнуўся па дапамогу ў Арганізацыю Дагавора краін аб калектыўнай бяспецы, і ў Казахстан адправіліся таксама і беларускія вайскоўцы.
«План атакі на Казахстан быў комплексным, над ім працавалі
прафесіяналы», — заявіў сёння Такаеў падчас выступу ў парламенце, ён зазначыў,
што баевікі мелі намер захапіць уладу, аднак спробы дзяржаўнага перавароту ў
Казахстане праваліліся.
Паводле прэзідэнта краіны, Камітэт нацбяспекі не разглядзеў
пагрозу, а ў шэрагу гарадоў прадстаўнікі КНБ пакінулі месца службы ў перыяд
беспарадкаў.
Новым прэм'ер-міністрам Такаеў прызначыў Аліхана Смаілава.
Таксама паведамляецца, што падчас беспарадкаў у Казахстане
затрыманыя каля 10 тысяч чалавек.
Паводле «Нашай Нівы».