За каментары на адрас вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан, затрымалі двух мінчан
Вядома, што мужчынам 30 і 32 гады.

Дваіх мужчын затрымалі за «цынічныя каментары з сацсетках»
За каментары на адрас вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан, затрымалі двух мінчан. У міліцыі кажуць, што яны пакінулі «цынічныя каментары на адрас міратворцаў» , за што і былі затрыманыя.
У чым менавіта абвінавачваюць мінчан, не ўдакладняецца, аднак у МУС паведамілі, што цяпер праваахоўнікі шукаюць тых, хто размяшчае «ў публічным доступе абразы, паклёп і пагрозы на адрас беларускіх вайскоўцаў, накіраваных у Казахстан з міратворчай місіяй».