Супраць Алены Лазарчык, сына якой пасля выбараў-2020 забіралі ў прытулак, распачалі крымінальную справу

30 снежня зноў затрымалі актывістку «Еўрапейскай Беларусі» Алену Лазарчык. Пра  гэта паведамілі праваабаронцы.

Алена Лазарчык з сынам

Алена Лазарчык з сынам


7 студзеня яе перавялі ў СІЗА і прад’явілі абвінавачанне паводле артыкулf 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадcкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».
Пасля выбараў 2020 года шырокі рэзананс атрымала гісторыя, калі сына Алены на некалькі дзён забралі ў прытулак. Лазарчык тады затрымалі днём 17 верасня, у гэты час яе сын Арцём знаходзіўся ў школе. Калі жанчыну ўвечары адпусцілі, яна даведалася, што педагогі выклікалі органы апекі, якія павезлі хлопчыка ў прытулак Фрунзенскага раёна. Праз два дні да прытулка прыйшлі сотні чалавек, якія вырашылі падтрымаць жанчыну. У выніку Алене вярнулі сына.