Затрыманы Алег Канавалаў, ён на святы прыехаў у Беларусь
Стваральнік ютуб-канала «Трэці Рэгіён Беларусь» Алег Канавалаў затрыманы.

Кадр з відэа МУС
Алег Канавалаў, які з 2020 года жыў ва Украіне, затрыманы. На навагоднія святы ён прыехаў у Беларусь.
Пра затрыманне Алега Канавалава паведаміў тэлеграм-канал МУС: “На 26-гадовага жыхара Гомельшчыны — стваральніка і адміністратара YouTube-канала з экстрэмісцкім зместам — выйшлі супрацоўнікі абласнога ўпраўлення ГУБАЗіК”.
Алега Канавалава абвінавацілі ў тым, што “з лета 2020 года мужчына актыўна ўдзельнічаў у пратэстным руху, здымаў і размяшчаў відэа на сваім канале, дэананіў сілавікоў”. А таксама ў тым, што ва Украіне “ён працягваў актыўна размяшчаць у адной з сацыяльных сетак інфармацыю антыдзяржаўнага толку. Прапагандаваў узброены супраціў прадстаўнікам улады і супрацоўнікам праваахоўных органаў. Цынічна выказваўся ў каментарах аб гібелі супрацоўніка КДБ”.
МУС паведаміла, што супраць Алега Канавалава распачалі крымінальную справу за распальванне сацыяльнай варожасці.