Сілы АДКБ, магчыма, будуць знаходзіцца ў Казахстане ўсяго тыдзень

Вайскоўцы АДКБ, магчыма, будуць знаходзіцца ў Казахстане ўсяго тыдзень. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар Такаева Берык Уалі.

pic_2_1.jpg


Па афіцыйных даных, вайскоўцы АДКБ абараняюць стратэгічныя аб'екты і не ўдзельнічаюць у барацьбе з пратэстоўцамі. Сам прэзідэнт Такаеў раней заяўляў, што «міратворцы» пакінуць Казахстан пасля «нармалізацыі сітуацыі», адзначае «Еўрарадыё».

АДКБ таксама адзначала, што «міратворцы» АДКБ застануцца ў Казахстане да поўнай стабілізацыі становішча. Пра гэта падчас брыфінгу паведаміў камандуючы «міратворцамі» АДКБ Андрэй Сердзюкоў. Апроч гэтага ён дадаў, што Калектыўныя сілы АДКБ завяршылі разгортванне на тэрыторыі Казахстана, перадае «Еўрарадыё».

Прэс-сакратар АДКБ Уладзімір Зайнетдзінаў пацвердзіў інфармацыю, што 10 студзеня пройдзе анлайн-пасяджэнне Савета калектыўнай бяспекі АДКБ па сітуацыі ў Казахстане, паведамляе REFORM.by. Па яго словах, будзе абмяркоўвацца сітуацыя ў Казахстане і меры па яе нармалізацыі. Дзяржавы — члены АДКБ пацвердзілі свой удзел у пасяджэнні СКБ. У ім таксама прыме ўдзел Генеральны сакратар АДКБ Станіслаў Зась.

Беларускія вайскоўцы ў Казахстане выконваюць «задачу па ахове і абароне ваеннага аэрадрома», а таксама складу артылерыйскіх боепрыпасаў.