Неабыякавыя беларусы Філадэльфіі правялі акцыю ў падтрымку казахскага народа

Удзельнікі акцыі выказалі салідарнасць з казахскімі патрыётамі ў іх барацьбе за незалежнасць Радзімы і абароне краіны ад маскоўскай агрэсіі.

271548144_1273108619874307_1570067256966523805_n.jpg


Беларусы выказалі меркаванне, што гэта барацьба мае вялікае значэнне для суседніх краін, бо вораг для ўсіх агульны — імперская Масква. Сёння захопнікі забіваюць у Алмаце, а заўтра яны прыйдуць і на нашы падворкі.

Казахі паўсталі за лепшую долю. Беларусы Філадэльфіі падтрымліваюць казахскі народ у ягонай барацьбе з аджылай дыктатурай і здрадай, у змаганні за Айчыну і свабоду, паведамляецца ў сацсетках