Навуковец: вечная мерзлата на Алясцы пачне раставаць да 2070 года
Пласт вечнай мерзлаты ў Паўночным паўшар'і Зямлі значна разагрэўся і можа пачаць раставаць раней, чым прадказвалі раней.
Фота: bbc.com
Метан, які вызваліцца пры раставанні замарожаных глеб, яшчэ больш пагоршыць глабальнае пацяпленне. Пра гэта распавёў Бі-бі-сі кіраўнік міжнароднай наземнай праграмы вывучэння мезлоты, прафесар універсітэта Аляскі Уладзімір Раманоўскі.
Вечная
мерзлата (таўшчынёй ад аднаго да 1 500 метраў у глыбіню) пакрывае 25 % сушы ў Паўночным паўшар'і, у тым ліку тэрыторыі Сібіры, але таксама сустракаецца ў Альпах і Антарктыцы.
"Вечнай"
мерзлата пачынае лічыцца, калі пласты глебы пастаянна знаходзіліся пры тэмпературы ніжэй 2 градусаў па Цэльсіі на працягу двух гадоў.
Тэмпература замерзлых глеб на Алясцы няўхільна павышаецца з пачатку 2000-х гадоў, кажа Раманоўскі, і да 2070 года вечная мерзлата на амерыканскім паўвостраве можа пачаць раставаць.