Незадаволенасць толькі пачала расці

Парламенцкія выбары ў Расіі называюць часам вяртаннем лібералаў у вялікую палітыку. Партыя “Яблоко, якую даўно палітычна пахавалі, нечакана здолела набраць адносна шмат галасоў. Пра сітуацыю ў лагеры расійскіх лібералаў і сітуацыю ў Расіі пасля думскіх выбараў журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з адным з лідараў партыі “Яблоко Аляксеем Яблыкавым.

— Вы самі ўдзельнічалі ў выбарах, былі на трэцім месцы ў партыйным спісе. Як вы ацэньваеце вынікі галасавання 4 снежня для вашай партыі?



60106888f8977b71e1f15db7bc9a88d1.jpg

Парламенцкія выбары ў Расіі называюць часам вяртаннем лібералаў у вялікую палітыку. Партыя “Яблоко, якую даўно палітычна пахавалі, нечакана здолела набраць адносна шмат галасоў. Пра сітуацыю ў лагеры расійскіх лібералаў і сітуацыю ў Расіі пасля думскіх выбараў журналіст “НЧ Алег Новікаў размаўляе з адным з лідараў партыі “Яблоко Аляксеем Яблыкавым.
— Вы самі ўдзельнічалі ў выбарах, былі на трэцім месцы ў партыйным спісе. Як вы ацэньваеце вынікі галасавання 4 снежня для вашай партыі?
— Нам ёсць чым ганарыцца. Партыя вельмі добра паказала сябе ў вялікіх гарадах, асабліва ў Маскве і Санкт-Пецярбургу. Найбольш галасоў — 11 працэнтаў — мы сабралі ў Піцеры, дзе акрамя ўсяго прайшлі ў гарадскі парламент. Фракцыю, дарэчы, там узначаліць Грыгорый Яўлінскі. Таксама ў нас будзе свая дэпутацкая група ў Петразаводску. Акрамя таго, па нашых дадзеных, мы сабралі па краіне больш за сем працэнтаў, хаця нам намалявалі толькі тры.
— Іншымі словамі, вы з самага пачатку ведалі, што выбары будуць падтасаванымі?
— Мы ішлі на выбары, ведаючы пра тое, што яны будуць несправядлівымі і несумленнымі. Аднак тое, што ўлада будзе паводзіць сябе так нахабна, мы нават не ўяўлялі. На мінулых выбарах узровень фальсіфікацыі складаў прыкладна 15–20 працэнтаў. Як правіла, вынікі галасавання падраблялі падчас перадачы дадзеных з мясцовых выбарчых камісій у рэгіянальныя і цэнтральныя. Зараз, па нашых падліках, было сфальсіфікавана да 70 працэнтаў. Таксама змяніўся механізм фальсіфікацый. Цяпер мы маем мноства фактаў, калі ў скрыні кідалі падробленыя бюлетэні. Рабілася гэта, як правіла, перад пачаткам працы выбарчых участкаў, прычым вельмі нахабна. Так, на адным з участкаў Ніжагародскай вобласці, дзе па спісах 1200 выбаршчыкаў, 4 снежня прагаласавала 1600. Другім сродкам фальсіфікацыі стала так званая “карусель. Часам на ўчастках нават не хапала талонаў для галасавання не па месцу пражывання. Па Маскве ў дзень галасавання рухалася вялікая армія сябраў праўладнай моладзевай групоўкі “Нашы, якія галасавалі на розных участках. Нават вядомая такса за такую “працу — 400 рублёў (каля 13 долараў ) за адно галасаванне.
— Ці можна сказаць, што зараз “Яблоко, а не Нямцоў або Лімонаў ці “Правое дело, — галоўны ліберальны полюс апазіцыі Пуціну?
— Пра партыю “Правое дело ўвогуле няма чаго казаць. Гэта партыя падстаўных пракрамлёўскіх лібералаў. Што тычыцца Нямцова і блізкай яму групы, то яны заклікалі байкатаваць выбары, кідаючы ў скрыні несапраўдныя бюлетэні. Аднак, думаю, працэнт такіх бюлетэняў вельмі малы. Таксама мала людзей адгукнулася на заклік Лімонава ісці 4-га на вуліцы. У сённяшняй Расіі пратэст выказваюць не шляхам таго, што псуюць бюлетэнь, а праз пратэстнае галасаванне. Інакш цяжка зразумець феномен “Справядлівай Расіі, якая нечакана ўзяла амаль удвая больш галасоў, чым на мінулых выбарах. Гэтую партыю напярэдадні выбараў пазбавілі адміністратыўнага рэсурсу, спрабавалі маргіналізаваць. А на выхадзе электарат на зло Крамлю прагаласаваў за эсэраў.
— Што вы можаце сказаць пра вынікі “Адзінай Расіі?
— Здавалася б, фантастычная лічба ў 49 працэнтаў на самай справе аказалася правальнай. Яна сведчыць, што сітуацыя змянілася. Пайшла незадаволенасць. І гэта незадаволенасць толькі пачала расці, паколькі ўсё адбываецца ў клімаце падрыхтоўкі да прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць праз тры месяцы. І атрымліваецца фантастычная перспектыва. У нас ёсць магчымасць змяніць уладу легальнымі сродкамі. Галоўнае цяпер, каб Пуцін на выбарах не атрымаў больш за 50 працэнтаў у першым туры. Тады ў другім апазіцыя можа аб’яднацца вакол альтэрнатыўнага кандыдата і перамагчы.
— Вы можаце назваць прозвішча такога адзінага альтэрнатыўнага кандыдата?
— Пакуль не. Думаю, што такі кандыдат абавязкова з’явіцца.
— Калі меркаваць па выніках думскіх выбараў, патэнцыйна другім будзе Генадзь Зюганаў. Яго партыя прыйшла другой з 20 працэнтамі. Няўжо апазіцыя здольна аб’яднацца вакол такой супярэчлівай фігуры як лідар камуністаў?
— Не факт, што Зюганаў зможа стаць фронтмэнам агульнай антыпуцінскай апазіцыі. Поспех эсэраў прадэманстраваў стомленасць насельніцтва не толькі ад партыі ўлады, але і ад старой апазіцыі. Людзі стаміліся таксама ад камуністаў, якія 15 гадоў у апазіцыі толькі і робяць, што крытыкуюць і згадваюць пра часы СССР. Аднак я думаю, што нават супярэчлівы Зюганаў лепш у гэтай сітуацыі, чым Пуцін. Грамадства стамілася ад застою апошніх гадоў.
— А як наконт таго, каб выставіць адзінага кандыдата ад дэмакратаў?
— Ужо зараз у прэсе пачаўся пошук такога кандыдата. Аднак гэта цяжкі працэс, паколькі ліберальная апазіцыя доўгі час была герметычнай і не мела яснай перспектывы. У такіх умовах уся энергія ішла на ўнутраныя разборкі, пошукі крамлёўскіх шпіёнаў. Так, група Нямцова сцвярджае, што мы выконваем нейкую ролю ў гульнях крамлёўскіх паліттэхнолагаў, каб адцягнуць людзей ад радыкальных патрабаванняў. Відавочна, нам будзе цяжка весці дыялог з гэтай групоўкай.
— Ці можа Яўлінскі стаць галоўным кандыдатам ад дэмакратычнай апазіцыі?
— Я магу сказаць толькі тое, што ён дакладна будзе балатавацца. Так вырашыў партыйны камітэт. Аднак пры гэтым “Яблоко гатова абмеркаваць іншых кандыдатаў ад дэмакратычнай апазіцыі. Мы прапануем правесці праймерыз, у якім бы прынялі ўдзел усе дэмакратычныя партыі, арганізацыі і рухі незалежна ад таго, ці маюць яны рэгістрацыю. Аднак “Яблоко адмаўляецца дапускаць да праймерыз экстрэмістаў, нацыяналістаў і радыкальных левых.
— Ці зрабіла ўлада выснову са свайго канфузу? Як яна будзе паводзіць сябе на працягу наступных трох месяцаў?
— Ніякіх урокаў улады, здаецца, не зрабілі. Партыйныя функцыянеры “Адзінай Расіі сцвярджаюць, што вынікі выбараў 4 снежня варта лічыць перамогай, бо іншыя партыі, кажуць яны, набралі яшчэ менш галасоў. Адначасова АР абяцае зрабіць усё магчымае, каб на прэзідэнцкіх выбарах 2012 года Уладзімір Пуцін перамог у першым туры. З улікам такой лексікі, відавочна, што пакуль нічога мяняць не будуць. Максімум — Пуцін возьме дыстанцыю ад “Адзінай Расіі, якую не любяць на месцах. А калі нічога прынцыпова не мяняць, то адзіны сродак забяспечыць патрэбны вынік — яшчэ больш інтэнсіўна выкарыстаць адміністратыўны рэсурс, манаполію на інфармацыю, падкантрольны выбаркам, які можа рэгістраваць непрахадных кан