Памёр амерыканскі псіхіятр Роберт Шпітцэр

Калі душэўныя крызісы сапраўды шкодзяць? Роберт Шпітцэр дапамагаў адказваць на гэтае пытанне і выкрэсліў гомасэксуальнасць з літса псіхічных захворванняў. Ён памёр у 83.



robert_spitzer.jpg

Роберт Шпітцэр, адзін з вядучых амерыканскіх псіхіятраў мінулых дзесяцігоддзяў, памер ва ўзросце 83 год. У пятніцу ў Сіэтле ён скардзіўся на праблемы з сэрцам, як паведамляла яго жока Жанэт Вільямс. З 60-х гадоў Шпітцэр вядомы сваім значным унескам у класіфікацыю псіхічных адхіленняў, якія па большасці з’яўляліся невядомымі і даследаваннях і навуцы.

Псіхіятр з Нью-Йорка выдаў слоўнік дыягностыкі і статыстыкі ментальных адхіленняў, коратка DSM, які хутка стаў бестселлерам. У ім упершыню былі сістэматычна сабраныя і дэфініраваны амаль усе вялікія душэўныя захворванні. Дагэтуль DSM у шматлікіх пазднейшых выданнях і перапрацоўках з’яўляецца асновай для дыягназу душэўных хвароб, у Германіі таксама. “Гэты быў вялізны прарыў у дадзенай галіне”, кажа ягоная жонка, прафесар, якая сама ў 1980 дапамагала ў трэцім выданні слоўніка.

Задачай Шпітцэра было сабраць розных экспертаў і скласці дэфініцыі розных вядомых адхіленняў разам. Свой метад ён апісаў у 2005 у часопісе The New Yorker: “Замест таго, каб проста абаперціся на аўтарытэт Фрэйда, быў выклік: ці ёсць даследаванні? Якія маюцца доказы і факты?”. Ягоны паслядоўнік як выдавец DSM Ален Франсэз ушанаваў Шпітцэра ў New York Times як “найвыбітнейшага псіхіятра свайго часу”.

Па ініцыятыве Шпітцэра ў 1973 годзе гомасэксуальнасць была выкрыслена са спісу псіхічных захворванняў. Пасля размоваў з актывістамі гей-рухаў Шпітцэр прыйшоў да высноў, што гомасэксуальнасць не з’яўляецца праблемай, калі самі гомасэксуалы не маюць праблем са сваёй сэксуальнасцю. Ён напісаў: “Медыцынскае ўмяшальніцтва можа быць толькі тады, калі гэта звязана з суб’ектыўнымі пакутамі ці ўсеагульным парушэннем сацыяльнай функцыі”.

"Тое, што сення гомасэксуалісты могуць жаніцца, ёсць часткова заслугай Боба Шпітцэра”, казаў псіхааналітык геяў Джэк Дрэшэр New York Times.

Аднак Шпітцэр усе ж-ткі адчуў на сабе крытыку лідэраў гей- і лесбірухаў. У 2001 ён быў выдаўцом аднаго даследавання аб тэрапеўтычнай мажлівасці змены сэксуальнай арыентацыі гомасэксуалаў. Ен прыйшоў да высновы, што геі могуць стаць гетэрасэксуаламі, калі яны сапраўды гэтага захочуць. У 2012 ён публічна выбачаўся за гэтае выказванне.

Тады Шпітцэр казаў New York Times, што даследаванне памылковае, таму што ён пытаўся ў спрабаваўшых, ці змянілася іх сэксуальная арыентацыя. “Калі я прачытаў каментары да даследавання, то зразумеў, што гэта праблема, вялікая праблема, на якую ў мяне няма адказа”, казаў Шпітцэр. “Якім чынам можна даведацца, што чалавек сапраўды змяніўся?”

Паводле: Die Zeit

Пераклад Піліпа Падбярозкіна