Пажар у Чарнобыльскай зоне спынілі за 5 км ад магільніка ядзерных адкідаў
Шлейф дыму ад пажару на ўкраінскай частцы Чарнобыльскай зоны зносіць на тэрыторыю Беларусі.
Аб небяспецы для Беларусі пажару на ўкраінскай частцы 30-кіламетровай чарнобыльскай зоны заявіў "Грынпіс Расіі".
"У чарнобыльскай зоне гараць 10 тысяч гектараў лесу, тарфянікаў і палёў, — сцвярджае прыродаахоўная арганізацыя — ... Адлегласць ад бліжэйшай кропкі пажару да станцыі (саркафага) усяго каля 15 км Пажар перайшоў на тарфянік ў васьмі кіламетрах на захад ад горада Прыпяць і можа затрымацца там надоўга, выкідваючы вялікую колькасць дыму ", — піша БелаПАН.
"Шлейф дыму зносіць ветрам на тэрыторыю Беларусі ў бок Светлагорска, Жлобіна, Бабруйска, Магілёва Перспектыў хуткай ліквідацыі пажару няма, магчымая вельмі буйная катастрофа з моцным
другасным радыеактыўным забруджваннем велізарнай тэрыторыі.", — Сказаў кіраўнік лясной праграмы "Грынпіс Расіі" Аляксей Ярашэнка.
"Мяркуючы па
прагнозе надвор'я, у бліжэйшы час магчымы паварот шлейфу дыму бліжэй да захаду, у напрамку Мінска", — паведамляе "Грынпіс Расіі".
Паведамленне пра пажар паступіла ў Службу выратавання Кіеўскай вобласці 28 красавіка. Украінскія ўлады да вечара заявілі, што ўзялі сітуацыю пад кантроль, радыяцыйны фон не змяніўся. Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк паведаміў, што гэта самы моцны пажар у чарнобыльскай зоне з 1992 года. Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў пра версію наўмыснага падпалу лесу. Ён адзначыў, што пажар бушаваў у 20 км ад ЧАЭС і ў 5 км ад могільнікаў радыеактыўных адходаў.
Украінскі бок паведамляе, што па стане на 6 гадзін раніцы 29 красавіка фронт пажару на тэрыторыі лясной гаспадаркі «Чарнобыльская пушча» у Зоне адчужэння акружаны і спынены.
Да тушэння пажару прыцягнутыя 51 адзінка тэхнікі і 305 чалавек. Сітуацыя кантралюемая. Тушэнне узгарання працягваецца. На месцы здарэння разгорнуты штаб пажаратушэння, працуе мабільная аператыўная група.
У Мінску 28 красавіка пры сухім надвор'і дзьмуў лёгкі паўднёвы вецер. Днём 29 красавіка ў сувязі з дажджлівым халодным фронтам ён зменіцца на паўночна-заходні.
У Гомелі — абласным цэнтры, які знаходзіцца бліжэй
за ўсё да месца пажару — сёння дзьме паўднёвы вецер.
Паглядзець напрамкі вятроў над Беларуссю можна тут.